19 красавiка 2024, Пятніца, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў прапанаваў спыніць разлік ВУП Расеі

16
Мядзведзеў прапанаваў спыніць разлік ВУП Расеі

Чыноўнікі ў РФ рыхтуюць радыкальную рэформу макраэканамічнай статыстыкі праз няздольнасць расейскай эканомікі паскорыцца.

Занепакоеныя няздольнасцю расейскай эканомікі паскорыцца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна чыноўнікі рыхтуюць радыкальную рэформу макраэканамічнай статыстыкі, звесткі якой да 2024 года павінны паказаць двухразовае скарачэнне беднасці і ўваходжанне РФ у топ-5 эканомік свету, паведамляе finanz.ru.

У снежні Расстат даў справаздачу пра зніжэнне даходаў насельніцтва (на 2,9% у лістападзе) і росце ўзроўню беднасці да 13,3% (19 млн чалавек). У адказ кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуанаў заявіў, што да паказчыка даходаў «вялікія прэтэнзіі», а методыку разліку «трэба мяняць».

Праз тры тыдні эстафету падхапіла віцэ-прэм'ер РФ Таццяна Голікава, якая прапанавала распаўсюдзіць рэформу і на паказчык беднасці - «па-новаму асэнсаваць» і перавесці на «сучасныя стандарты.

Мінэканамразвіцця тым часам падрыхтаваў ужо змененую методыку ацэнкі прадукцыйнасці працы - іншага ключавога паказчыка травеньскага ўказа, які да 2024 года павінен расці на 5% у год.

Найбольш радыкальны крок прапанаваў кіраўнік урада РФ Дзмітрый Мядзведзеў, які дапусціў поўную адмову ад традыцыйнага разліку валавога ўнутранага прадукту - галоўнага паказчыка, які ацэньвае памер эканомікі.

Справа ў тым, што статыстыка знаходзіцца «ў вызначаным тупіку», заявіў Мядзведзеў на гайдараўскім форуме ў Маскве.

«Усе задаюцца пытаннямі, як цяпер правільна падлічваць валавы ўнутраны прадукт і ці трэба наогул яго падлічваць. Можа, пара адмовіцца ад гэтага паказчыка, каб адэкватна адлюстраваць стан эканомікі?», - задаўся пытаннем прэм'ер (цытаты паводле Reuters).

З яго слоў, змены могуць спатрэбіцца таксама ў мытнай статыстыцы і ў міжнародных разліках.

Ідэя Мядзведзева не новая: яна нагадвае досвед Аргентыны пачатку 2010-х, адзначае былы кіраўнік дэпартамента макраэканамічнага прагназавання МЭР Кірыл Трэмасаў.

У 2012 годзе краіны абвінавацілі ў маніпуляцыях з макрастатыстыкай: МВФ разглядаў магчымасць прымянення да Аргентыны санкцый праз тое, што афіцыйныя звесткі пра інфляцыю не адпавядалі ацэнкам незалежных экспэртаў. Пазней улады прызналі махінацыі і адкарэктавалі статыстыку, справакаваўшы абвальванне курсу песа.

«Калі мы перастаем падлічваць ВУП або ўводзім уласныя стандарты яго разліку - гэта будзе азначаць страту празрыстасці, падрыў даверу інвестараў і непазбежнае зніжэнне крэдытных рэйтынгаў», - заявіў Трэмасаў Reuters. Ёсць надзея, што прэм'ер «меў на ўвазе нешта іншае» чым адмова ад разліку ключавых статыстычных індыкатараў, дадаў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках