28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнікі генштабоў NATO: РФ і тэрарысты - два галоўныя выклікі

7
Начальнікі генштабоў NATO: РФ і тэрарысты - два галоўныя выклікі

У Брусэлі правялі пасяджэнне начальнікі генеральных штабоў NATO.

Начальнікі генеральных штабоў NATO ўважаюць Расею і тэрарыстычныя арганізацыі двума галоўнымі выклікамі для альянсу. Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт DW, яны заявілі паводле вынікаў пасяджэння ў Брусэлі 15-16 студзеня.

«Начальнікі генеральных штабоў пагадзіліся, што Расея і міжнародныя тэрарыстычныя групы - два галоўных выклікі», - сказаў старшыня Вайсковага камітэта NATO Сцюарт Піч пасля пасяджэння. Са слоў Піча, альянс будзе і далей назіраць за вайсковай дзейнасцю РФ, але ў той жа час уважае важным падтрымліваць каналы камунікацыі з Расеяй.

На пасяджэнні Вайсковага камітэта, у які ўваходзяць начальнікі генштабоў усіх 29 краін NATO, абмяркоўвалася і вайсковае супрацоўніцтва з Украінай. «Мы выказалі занепакоенасць дзеяннямі Расеі ў Чорным моры, у асаблівасці вакол Азоўскага мора і Керчанскай пратокі», - дадаў Піч. Аднак ён адмовіўся назваць журналістам дэталі вайсковых захадаў у адказ на эскалацыю ў Азоўскім моры і Керчанскай пратоцы. «NATO працягвае дзейнічаць у рэгіёне Чорнага мора. NATO працягвае супрацоўнічаць са сваім партнёрам Украінай», - адзначыў Піч.

NATO, Украіна і Грузія

Начальнік украінскага генштаба Віктар Мужэнка таксама наведаў штаб-кватэру альянсу. Але ў рамках Вайсковага камітэта NATO ён узяў удзел толькі ў пасяджэнні ўдзельнікаў місіі ў Афганістане «Рашучая падтрымка».

А вось з прадстаўнікамі генштаба Грузіі Вайсковы камітэт NATO правёў асобную сустрэчу. На ёй абмяркоўвалася сітуацыя з бяспекай Грузіі, рэформа ўзброеных сілаў краіны, а таксама выкананне так званага «Істотнага пакета NATO-Грузія», гэта значыць набору ініцыятыў, у рамках якіх абодва бакі павышаюць сумяшчальнасць сваіх войскаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках