26 траўня 2019, Нядзеля, 7:32
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Егіпет накрыла моцная пясчаная бура

1
ФОТА: EPA

Жыхарам краіны рэкамендавалі без патрэбы не пакідаць свае дамы.

На Егіпет абрынулася магутная пясчаная бура, жыхарам краіны рэкамендавалі без патрэбы не пакідаць свае дамы, паведамляе Egypt Today.

Сіноптыкі паведамілі, што самай складанай сітуацыя будзе сёння, а заўтра чакаецца паляпшэнне ўмоў надвор'я. Упраўленне дарожнага руху параіла кіроўцам пазбягаць высокай хуткасці падчас шторму праз дрэнную бачнасць.

У сталіцы Егіпта Каіры людзі выходзяць на вуліцы ў спецыяльных масках, якія абараняюць ад пяску. У горадзе хуткасць ветру перавысіла 50 км/г, паведамляе Independent.