15 лютага 2019, Пятніца, 23:02
Падтрымайце свабодную Беларусь!
Рубрыкі

Андрэя Курэйчыка намінавалі на галоўную расейскую кінапрэмію

2
АНДРЭЙ КУРЭЙЧЫК

Беларускі рэжысёр і сцэнарыст намінаваны на прэмію «Залаты арол».

Сёння сталі вядомыя намінанты на прэмію «Залаты арол» за заслугі ў галіне расейскага кінематографа і тэлевізіі. Сярод намінантаў - беларус Андрэй Курэйчык: яго адзначылі ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар» за працу над фільмам «Рух уверх», паведамляе tut.by.

Нагадаем, што Курэйчык працаваў над сцэнаром да фільма ў пары з Мікалаем Куліковым. Фільм выйшаў у сусветны пракат у студзені 2018-га года і стаў адным з самых касавых фільмаў у гісторыі расейскага кіно.

Цырымонія ўручэння прэміі «Залаты арол» пройдзе 25 студзеня 2019 года. На званне найлепшага фільма прэтэндуюць карціны «Война Анны» Аляксея Фядорчанкі, «Движение вверх» Антона Мегердзічава, «История одного назначения» Аўдоцці Смірновай, «Лёд» Алега Трафіма і «Спитак» Аляксандра Кота.