20 красавiка 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе беларускамоўныя - гэта наша радня»

4
«Усе беларускамоўныя - гэта наша радня»

Як патрыётка вядзе бізнэс на вёсцы.

Юлія Бука з вёскі Валодзькава Глыбоцкага раёну выкупіла разам з супольнікамі некалькі хат у сваім родным селішчы і стварыла аграсядзібу «Родны край». Шмат хто з наведнікаў прывозіць сюды сваіх дзяцей, каб яны пачулі беларускую мову ў натуральным асяроддзі, піша «Белсат».

«Для беларускамоўных гасцей мы робім зніжку ў 20%. Я ўважаю, што ўсе беларускамоўныя – гэта наша радня. Нас так мала. Таму нам трэба падтрымліваць адно аднаго», – кажа спадарыня Юлія.

Гаспадыня аграсядзібы падкрэслівае, што прытулак у яе можа знайсці кожны беларускамоўны чалавек, які трапіў у бяду і якому няма куды падзецца. «Калі ты шчыры беларус, але па-беларуску дрэнна размаўляеш – усё роўна можаш да нас прыехаць», – адзначае жыхарка Валодзькава.

Спадарыня Юлія корміць гасцей разнастайнымі мясцовымі стравамі. Адна з цікавостак – гэта суп з бацвіння. Некалі праз любоў да бацвіння нашых продкаў суседзі нават называлі «бацвіннікамі». Праўда, гасцей з некаторых рэгіёнаў гэта вельмі здзіўляе, бо, як кажуць, бацвінне ў іх даюць толькі на корм жывёле.

Вядоўца праграмы «Вяскоўцы» Віктар Шукеловіч разам са спадарыняй Юліяй прыгатаваў іншую традыцыйную страву – «клёцкі з душамі». Гэты пачастунак некалі вельмі ўразіў гасцей з Расеі, якія выелі толькі мясную «душу», пакінуўшы бульбяную абалонку.

Часам здараюцца парадаксальныя выпадкі, прызнаецца спадарыня Юлія, калі ўлетку да яе прыязджаюць гараджане і просяць: «Вы там занадта нічога не гатуйце. Хопіць пальцам пханай кілбасы і квашанай капусты». Насамрэч у вёсцы кілбасу гатуюць толькі ўзімку, калі колюць парсючка. На зіму квасяць таксама і капусту, якая да лета з’ядаецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках