24 красавiка 2024, Серада, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі: Паводле новага закона беларусаў могуць абавязаць працаваць бясплатна

14
Прадпрымальнікі: Паводле новага закона беларусаў могуць абавязаць працаваць бясплатна
АРХІЎНЫЯ ФОТА SVABODA.ORG

Канстытуцыйныя правы грамадзян зноў парушаюцца.

Яшчэ ў лістападзе мінулага года так званая «палата прадстаўнікоў» у першым чытанні прыняла праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон Рэспублікі Беларусь» аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». Але якія менавіта змены чакаюць беларусаў, дагэтуль незразумела, піша onliner.by.

На думку бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага, у выпадку прыняцця закона органы ўлады змогуць абавязваць прадпрымальнікаў і простых грамадзян за ўласны кошт добраўпарадкоўваць прылеглыя да іх пляцоўкі. Але што такое добраўпарадкаванне і аб якіх тэрыторыях ідзе гаворка?

- Што такое прылеглая тэрыторыя: адзін метр ад паркана ці сто метраў? Што азначае добраўпарадкаваць: падтрымліваць чысціню, парадак, высадзіць кветкі або паставіць залатую статую на гэтай пляцоўцы? - пішуць прадпрымальнікі ў сваім звароце.

Прадстаўнікі бізнэс-саюза мяркуюць, што такія змены не толькі прычыняюць шкоду, але і супярэчаць канстытуцыйным правам.

Як патлумачылі прадстаўнікі бізнэс-супольнасці, сёння прадпрымальнікі і без таго сочаць за парадкам каля сваіх аб'ектаў, але гаворка ідзе выключна аб захаванні чысціні і звычайна рэгулюецца дамоўнымі стасункамі. Калі ж закон будзе прыняты, умовы могуць моцна змяніцца.

- Умовы не былі вызначаныя. Што такое добраўпарадкаванне - незразумела. Падмесці або бронзавую статую паставіць? Калі гэтыя рэчы законам не вызначаныя, хто будзе выстаўляць рамкі? Безумоўна, каля будынку павінен быць парадак. Але складальнікі закона карыстаюцца іншымі азначэннямі. У адной частцы закона гаворыцца пра тое, што мясцовыя органы ўлады могуць даваць указанні, а ў другой - што дзеянні ажыццяўляюцца на дамоўнай аснове. Гэтыя часткі супярэчаць адна адной. Мы хацелі б тлумачэнняў.

Калі разглядаць другую частку, узнікае яшчэ адно цікавае пытанне: калі мы добраўпарадкоўваем прылеглую тэрыторыю, мы можам яе выкарыстоўваць? Калі я пакладу плітку каля кавярні, я магу паставіць там столік з парасонам? - каментуе сітуацыю дырэктарка бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Жанна Тарасевіч.

Экспэрты бізнэс-саюза мяркуюць, што ад прапанаваных дапаўненняў у артыкулы 43, 44 і 45 закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» неабходна адмовіцца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках