24 красавiка 2024, Серада, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала ў парным разрадзе на Australian Open

3
Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала ў парным разрадзе на Australian Open
ФОТА: REUTERS

Беларуска атрымала перамогу разам з Тэйлар Таўнсенд з ЗША.

Аляксандра Сасновіч, якая прабілася ўжо ў 3-ці этап адзіночнага разраду на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, паспяхова стартавала і ў парным турніры, паведамляе tut.by.

У 1/32 фіналу Аляксандра Сасновіч разам з Тэйлар Таўнсенд з ЗША ўзялі верх над тандэмам Элісан ван Эйтванк (Бельгія)/Алекса Гарчы (Чылі) - 7:6 (7:3), 6:2.

Іншая беларуска Вера Лапко, якая выбыла з адзіночнага разраду ў першым коле, ненадоўга затрымалася і ў парным турніры. У матчы 1/32 яны разам з кітаянкай Дуань Ін’ін ва ўпартай барацьбе з двума тай-брэйкамі саступілі дуэту Алена Астапенка (Латвія)/Сарана Кырсця - 2:6, 7:6 (7:3), 6:7 (7:9 ).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках