20 красавiка 2024, Субота, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння дзень памяці Чэслава Нэмана

7
Сёння дзень памяці Чэслава Нэмана

Вялікі польскі музыка меў беларускія карані.

Знакаміты спявак і кампазітар Чэслаў Нэман нарадзіўся ў Гарадзенскай вобласці ў вёсцы Старыя Васілішкі 16 лютага 1939 года.

Тут, у Беларусі, і ўпершыню заспяваў, тады яшчэ ў царкоўным хоры. Калі будучай зорцы не было яшчэ і дваццаці, сям'я пераехала ў Польшчу, але ў памяць пра Радзіму Чэслаў Выджыцкі стаў выступаць пад псеўданімам - Нэман, бо ягонае дзяцінства прайшло ля ракі Нёман.

Ён стаў рок-легендай 70-х, песні Чэслава Нэмана выконвала нават Марлен Дзітрых, а канцэртаў спевака чакалі ў Нямеччыне, Чэхіі, Расеі і Францыі. Палякі ганарацца сваім музыкам, але памятаюць, што нарадзіўся і вырас ён у Беларусі. Прыхільнікі ягонай творчасці ў нашай краіне штогод ладзяць вечарыны памяці Чэслава Нэмана, а ў вёсцы Старыя Васілішкі знаходзіцца ягоны дом-музей.

Чэслаў Нэман пайшоў з жыцці 17 студзеня 2004 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках