25 красавiка 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША пачатае расследаванне ў дачыненні да кампаніі Huawei

3
У ЗША пачатае расследаванне ў дачыненні да кампаніі Huawei

Кітайскага вытворцу падазраюць у крадзяжы камерцыйнай таямніцы ў амерыканскіх партнёраў.

Федэральная пракуратура ЗША пачала расследаванне ў дачыненні да кітайскага вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання Huawei Technologies Co. паводле падазрэння ў крадзяжы камерцыйнай таямніцы ў ягоных амерыканскіх партнёраў. Гэта датычыцца ў першую чаргу распрацовак кампаніі T-Mobile ў галіне тэлефонаў-робатаў, паведаміла выданне The Wall Street Journal, піша dw.com.

Матэрыялаў справы ўжо дастаткова, каб неўзабаве супраць Huawei было выстаўленае афіцыйнае абвінавачванне, паведамляе агенцтва Reuters.

Віцэ-прэзідэнт аддзела карпаратыўных камунікацый Huawei Глен Шлос адмовіўся каментаваць паведамленні СМІ, але адзначыў, што спрэчка аб тэхналогіях робатаў узнікла з T-Mobile яшчэ ў 2017 годзе.

Спрэчка Huawei з T-Mobile

У траўні 2017 года кампанія T-Mobile на пастанову суда прысяжных у горадзе Сіэтле атрымала ад Huawei кампенсацыю 4,8 млн даляраў, нагадвае амерыканская газета Seattle Times.

За мінулыя месяцы ўлады ЗША праз боязь выцеку персанальных звестак неаднаразова папярэджвалі іншыя краіны ад выкарыстання тэлекамунікацыйнага абсталявання, якое пастаўляецца амерыканскімі кампаніямі-партнёрамі Huawei. Кітайскі тэхналагічны гігант кожны раз зняпраўджваў гэтыя абвінавачванні, патрабуючы ад ЗША падаць довады.

У студзені 2019 года мэнэджар у продажах Huawei ў Польшчы быў арыштаваны паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць кітайскай выведкі. Пасля гэтага Huawei звольніла яго.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках