25 красавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Трамп і Кім Чэн Ын могуць сустрэцца ў В'етнаме

5
Bloomberg: Трамп і Кім Чэн Ын могуць сустрэцца ў В'етнаме
ФОТА: UTRO.RU

Амерыканскія дыпламаты сустрэліся са сваімі паўночнакарэйскімі калегамі для абмеркавання дэталяў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын сваю другую сустрэчу могуць правесці ў сталіцы В'етнама Ханоі.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» cа спасылкай на Bloomberg.

Паведамляецца, што амерыканскія дыпламаты сустрэліся ў Ханоі са сваімі паўночнакарэйскімі калегамі для абмеркавання дэталяў будучай сустрэчы. В'етнам наведаў у снежні і прадстаўнік Дзярждэпу Марк Ламберт, які адказвае за кірунак Паўночнай Карэі.

В'етнам з'яўляецца даўнім хаўруснікам Пхеньяна і мае нядрэнныя стасункі з Вашынгтонам.

Трамп раней заяўляў, што другая сустрэча з Кімам Чэнам Ынам можа адбыцца ўжо ў студзені, аднак канкрэтная дата саміту нідзе яшчэ не гучала. Сярод магчымых месцаў сустрэчы называлі Сінгапур, Манголію і Швэйцарыю.

Першы саміт ЗША і КНДР прайшоў 12 чэрвеня 2018 года ў Сінгапуры. Пасля яго лідары краіны падпісалі супольную заяву, у якой гаворыцца, што Паўночная Карэя гатовая да дэнуклеарызацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках