24 красавiка 2024, Серада, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Івацэвічамі вяскоўцы змагаюцца за бясплатны лес і возера

11
Пад Івацэвічамі вяскоўцы змагаюцца за бясплатны лес і возера

Доступ да народных багаццяў перакрылі шлагбаўмам.

Вяскоўцы змагаюцца за свабоднае наведванне лесу і возера Выганошчы ў Івацэвіцкім раёне, паведамляе «Радыё Рацыя». Цяпер доступ да народных багаццяў перакрыты шлагбаўмам. Плата за гадзіну - 20 капеек з чалавека і 50 капеек за аўтамабільную стаянку.

Калі экскурсія з удзелам экскурсавода, то плата за гадзіну вырастае. Рыбная лоўля, зразумела, аплачваецца, значна даражэй, а калі на сваім чоўне, то будзе яшчэ даражэй. Людзі хочуць хадзіць па грыбы і ягады, купацца ў возеры бясплатна, улічваючы, што лясныя і водныя багацці агульнанародныя. Таму вяскоўцы накіравалі зварот у адміністрацыю Лукашэнкі, пад якім падпісалася 70 чалавек.

- Падрыхтаваны калектыўны зварот, да якога далучаныя ўсе дакументы, звароты ў МУС і пракуратуру, адказ Белавежскай пушчы. Вельмі хацелася б, каб стаўленне да людзей было чалавечым, законным, каб не парушаліся нашы правы. Будзем спадзявацца, што будзе нейкая рэакцыя. Мы чакаем, што пройдзе сход і нам, мясцовым жыхарам, дадуць адказ, - распавёў шматдзетны бацька з Аляксандр Іваноў.

Са слоў Аляксандра Іванова, нават такая невялікая аплата за лес і возера б'е па кішэні вяскоўцаў. Напрыклад, дзяцей з інтэрната, якія ехалі з выхавальнікам на возера, вярнулі назад праз немагчымасці заплаціць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках