У Зімбабвэ праходзяць масавыя пратэсты праз кошты паліва
4- 17.01.2019, 12:49
- 10,156
Акцыі пратэсту пачаліся пасля таго, як кіраўнік краіны абвясціў пра падвышэнне коштаў бензіну і дызельнага паліва.
У Зімбабвэ падчас пратэстаў супраць падвышэння коштаў бензіну і дызельнага паліва 68 чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні. Сярод іх 17 пацярпелым спатрэбілася экстранае аператыўнае ўмяшанне. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters (пераклад - «Зеркало недели»).
Лекары паведамілі, што з пачатку пратэстаў медыцынская дапамога была нададзеная 172 людзям.
У аўторак міністэрства інфармацыі краіны паведаміла аб затрыманні двухсот дэманстрантаў. Міністр бяспекі Зімбабвэ Оўэн Нкубэ абвінаваціў у пачатку беспарадкаў асноўную апазіцыйную партыю.
Урад Зімбабвэ падняў кошты на паліва 12 студзеня на фоне сур'ёзнага недахопу бензіну і дызельнага паліва ў краіне.
Абвяшчаючы аб павелічэнні коштаў, Мнангагвэ сказаў, што кліенты, як чакаецца, будуць выкарыстоўваць некалькі валют, уключаючы аблігацыі, для куплі паліва.
21 лістапада 2017 года 93-гадовы прэзідэнт Роберт Мугабэ пагадзіўся сысці ў адстаўку пад ціскам вайскоўцаў і сваіх палітычных апанентаў, у тым ліку былых паплечнікаў, што пагражалі працэдурай імпічменту, якую парламент Зімбабвэ пачаў, але прыпыніў, бо Мугабэ перадаў спікеру парламента заяву аб сваёй адстаўцы.