19 красавiка 2024, Пятніца, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўніверсітэце Ліёна адбыўся магутны выбух

Ва ўніверсітэце Ліёна адбыўся магутны выбух
ФОТА: GETTY IMAGES/NICO TONDINI

Ёсць пацярпелыя.

На тэрыторыі студэнцкага гарадка ўніверсітэта Ліёна ў камуне Віёрбан на ўскраіне французскага мегаполіса адбыўся магутны выбух, піша «Нямецкая хваля».

З першай інфармацыі, у выніку інцыдэнту, які здарыўся раніцай у чацвер, 17 студзеня, лёгкія раны атрымалі тры чалавекі.

Французскія СМІ са спасылкай на звесткі пажарных паведамляюць пра тое, што ў будынку на тэрыторыі галоўнага ўніверсітэта вяліся рамонтныя працы, у ім узарваліся ёмістасці з газам. Сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, тушэнне пасля выбуху пажару будзе працягвацца ўвесь дзень, паведаміў універсітэт Ліёна.

Найбліжэйшыя будынкі былі эвакуяваныя. У будынку Mendel, дзе адбыўся выбух, размешчаны, сярод іншага, факультэт біялогіі.

12 студзеня ў булачнай у цэнтры Парыжа, размешчанай у шматпавярховым доме на вуліцы Трэвіз, адбыўся выбух, загінулі чатыры чалавекі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай паслужыў выцек газу. Незадоўга да выбуху праз пах газу была выкліканая супрацьпажарная ахова.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках