25 красавiка 2024, Чацвер, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: З вялікім задавальненнем наведаю Зімбабвэ

38
Лукашэнка: З вялікім задавальненнем наведаю Зімбабвэ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ЛУКАШЭНКІ

Дыктатар знайшоў новага «стратэгічнага партнёра» ў асобе Эмерсана Мнангагвы.

Лукашэнка і прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва абмеркавалі супрацоўніцтва паміж краінамі на сустрэчы сёння ў Менску.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь бачыць «вялікі фронт работ» для Беларусі ў Зімбабвэ і хоча наладзіць з краінай стратэгічнае партнёрства, паведамляе прэс-служба дыктатара.

«Паміж нашымі краінамі склаліся вельмі шчыльныя і добрыя ўзаемадачыненні. Мая адміністрацыя і народ Зімбабвэ наогул разглядаюць Рэспубліку Беларусь як брацкую краіну», - заявіў Мнангагва.

Лукашэнка параўнаў сённяшнія праблемы Зімбабвэ з праблемамі, якія перажывала Беларусь больш за 20 гадоў таму, і выказаў сваю падтрымку.

Лукашэнка заявіў, што з вялікім задавальненнем наведае Зімбабвэ, але толькі пасля рэалізацыі «чатырох-пяці канкрэтных праектаў».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках