29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвайшла ў топ-10 краін паводле росту колькасці мільянераў

1
Украіна ўвайшла ў топ-10 краін паводле росту колькасці мільянераў

Да 2023 года колькасць мільянераў вырасце на 9,2%.

Да 2023 года колькасць людзей з багаццем ад $1 млн да $30 млн ва Украіне вырасце на 9,2%. Пра гэта сказана ў справаздачы High Net Worth Handbook 2019 Міжнароднай кансалтынгавай кампаніі Wealth-X, піша liga.net.

Згодна з даследаваннем, менш развітыя краіны з нізкім дабрабытам пакажуць больш высокі рост.

Узначаліла топ-10 краін, у якіх колькасць людзей з багаццем ад $1 млн да $30 млн імкліва вырасце, Нігерыя. З прагнозаў Wealth-X, чаканая колькасць мільянераў у гэтай афрыканскай краіне будзе штогод павялічвацца на 16,3%, тады як у Кітаі - толькі на 9,8%.

У дзясятку таксама ўвайшлі Егіпет (чаканыя тэмпы гадавога прыросту - High Net Worth (HNW) - 12,5%), Бангладэш (11,4%), В'етнам (10,1%), Польшча (10%), Кенія (9, 8%), Індыя (9,7%) Філіпіны (9,4%) і Украіна (9,2%).

Экспэрты Wealth-X у справаздачы за 2018 год адзначаюць, што крыніцы росту дабрабыту кожнай краіны несупастаўныя. Напрыклад, для багатых сыравіннымі рэсурсамі краін, такіх як Нігерыя і Егіпет, гэта можа быць экспарт энэргіі. Між тым, для Бангладэш, дзе насельніцтва імкліва багацее, - хуткая ўрбанізацыя і павелічэнне інвестыцый у інфраструктуру. У той час як ва Украіне і Польшчы колькасць багатых людзей тлумачыцца развіццём тэхналагічнага сектара.

З падлікаў Wealth-X, да канца 2018 гадоў у свеце жылі 22,4 млн чалавек, кожны з якіх мае багацце ад $1 млн да $30 млн. За год агульная колькасць такіх людзей вырасла на 1,9%, а іх агульнае багацце - на 1,8%, да $61,28 трлн.

89,3% усіх HNW свету (звыш 20 млн чалавек) складаюць людзі з багаццем ад $1 млн да $5 млн, аднак іх агульнае багацце складае толькі 61,2% капіталу ўсіх HNW. Уладальнікі багацця на $20-30 млн складаюць менш за 1% ад агульнай колькасці HNW, а іх агульнае багацце - 7% капіталу ўсіх HNW.

Экспэрты Wealth-X адзначаюць, што ў 2018 годзе колькасць HNW у свеце і іх дабрабыт раслі павольней, чым эканоміка агулам (з ацэнкі Сусветнага банка, прырост сусветнага ВУП у 2018 годзе склаў 3%).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках