25 красавiка 2024, Чацвер, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надвор'е на выходныя: вадохрышчанскіх маразоў не будзе

Надвор'е на выходныя: вадохрышчанскіх маразоў не будзе

Затое з пачатку наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца.

У суботу, 19 студзеня, калі ў Праваслаўнай царкве адзначаецца Вадохрышча, у Беларусі прагназуюць мяккае зімовае надвор'е. Традыцыйных вадохрышчанскіх маразоў не будзе і ў ноч напярэдадні свята, калі многія занураюцца ў палонку або купель з ледзяной вадой, піша kp.by.

У Менску ўночы на 19 студзеня перадаюць мінус 5, удзень у суботу - мінус 3, без ападкаў. У Гародні адпаведна - мінус 4 і мінус 1, воблачна з праясненнямі. У Берасці днём таксама будзе вызіраць сонца і мароз не перавысіць мінус 1, а начная тэмпература будзе крыху ніжэйшай - мінус 6. У Гомелі ўночы і ўдзень адпаведна - мінус 7 і мінус 3 градусы, у Магілёве - мінус 6 і мінус 3. Снег чакаецца толькі у Віцебску, там тэмпература паветра складзе мінус 4 і мінус 3 градусы.

Крыху пахаладае ў нядзелю, а з пачатку наступнага тыдня маразы ўзмоцняцца. Агулам у краіне сіноптыкі прагназуюць да мінус 14 уначы і ад 6 да 10 градусаў марозу ўдзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках