27 траўня 2019, панядзелак, 8:02
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

«Фэйсбук» выдаляе прарасейскія старонкі, якія дзейнічаюць у Беларусі

12

Колькасць падпісчыкаў аддаленых профіляў складала блізу 790 тысяч чалавек.

17 студзеня «Фэйсбук» паведаміў аб выдаленні 364 старонак пасля іхнай «хлуслівай дзейнасці», каардынаванай з Расеі. Выдаленыя старонкі «займаліся ўмяшаннем» у справы Беларусі ды іншых краін былога Савецкага Саюзу, упэўнены аддзел кібербяспекі кампаніі, паведамляе «Белсат».

Выдаленыя старонкі публікавалі змест на розныя тэмы – ад падарожжаў да надвор’я. У паведамленні кампаніі гаворыцца, што адміністратары выдаленых старонак былі цесна звязаныя з інфармацыйным агенцтвам «Спутник», падпарадкаваным расейскаму ўраду. У паведамленні кампаніі гаворыцца, што адміністратары аддаленых старонак былі шчыльна звязаныя з гэтым агенцтвам.

На думку «Фэйсбука», уладальнікі старонак уводзілі карыстальнікаў у зман наконт таго, хто яны і чым займаюцца.

«Мы пастаянна працуем над тым, каб выявіць і спыніць гэткую дзейнасць, таму што не хочам, каб нашыя паслугі выкарыстоўвалі, каб маніпуляваць людзьмі», – гаворыцца ў паведамленні.

Агулам «Фэйсбук» выдаліў 289 старонак і 75 старонак. Апроч нашай краіны, старонкі, пра якія вядзецца мова, дзеялі ў Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Казахстане, Латвіі, Літве, Малдове, Кыргызстане, Таджыкістане і нават у Румыніі, а таксама ў самой Расеі.

Колькасць падпісчыкаў выдаленых профіляў складала каля 790 тысяч чалавек.

З кастрычніка 2013-га адміністратары гэтых старонак выдаткавалі на рэкламу для прасоўвання сваіх публікацый амаль $135 тысяч.