18 красавiка 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад хабараў да махлярства: Экс-дырэктару Палаца спорту інкрымінуюць 178 эпізодаў

5
Ад хабараў да махлярства: Экс-дырэктару Палаца спорту інкрымінуюць 178 эпізодаў
ФОТА: ПАВЕЛ МУРАШКА, TUT.BY

Сяргей Прановіч хабары прымаў не толькі грашыма, але і ў выглядзе дрылі, мікрахвалёўкі, квіткамі на канцэрт, алкаголем.

Следчы камітэт закончыў расследаванне ў дачыненні да былога дырэктара «Палаца спорту» Сяргея Прановіча, паведамляе tut.by.

Са звестак следства, 58-гадовы дырэктар з 2012 да 2018 год атрымліваў ад прадстаўнікоў розных суб'ектаў гаспадарання ў якасці хабару грошы за станоўчае развязанне пытанняў аб арэндзе памяшканняў і абсталявання прадпрыемства.

Падчас расследавання ўстаноўлена 178 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны: атрыманне хабараў, махлярства ды іншыя. Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, агульная сума незаконна атрыманых узнагарод склала больш за 78 тысяч рублёў.

Яму выставілі абвінавачванні паводле шэрагу артыкулаў: ч.2 арт.430 (Атрыманне хабару паўторна, у вялікай суме), ч.3 арт.430 (Атрыманне хабару ў асабліва вялікай суме), ч.1 арт.14 ч.2 арт.430 (Замах на атрыманне хабару), ч.5 арт.16 ч.2 арт.431 (падбухторванне да дачы хабару), ч.1 арт.210 (Крадзеж, шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч.2 і ч.3 арт. 209 (Махлярства, учыненае паўторна, у вялікай суме).

Следчымі накладзены арышт на маёмасць абвінавачанага на агульную суму больш за 370 тысяч рублёў. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Нагадаем, былы дырэктар Палаца спорту Сяргей Прановіч быў затрыманы 5 лютага 2018 гады з довадамі злачынства ў сваім службовым кабінеце. У КДБ распавялі, што ён увесь час браў хабары ад тых, хто хацеў скарыстацца памяшканнямі Палаца спорту. Сумы складалі 100 да 1,2 тысячы даляраў - у залежнасці ад чаканай рэнтабельнасці выставы ці гандлёвага пункту. Грошы паступалі практычна кожны працоўны дзень - да 20 дакладна выяўленых фактаў на месяц. Хабары прымаліся не толькі грашыма, але і ў выглядзе дрылі, мікрахвалёўкі, квіткамі на канцэрт, алкаголем.

Пазней затрыманне Сяргея Прановіча пракаментаваў Лукашэнка. «Дайшло да таго, што прыйшлі манашкі свечкі прадаць, ён да іх прычапіўся», - распавёў правадыр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках