23 красавiка 2024, aўторак, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Навальны распавёў праўду пра маскоўскія паліклінікі

5
Аляксей Навальны распавёў праўду пра маскоўскія паліклінікі
Аляксей Навальны

Расейскія медычныя ўстановы жывуць жыццём, як з апавяданняў пра «праклятыя 90-я».

Я цвёрда пастанавіў, што ў 2019 годзе ФБК будзе надаваць больш часу сацыяльнай тэматыцы. Карупцыі ў гэтай галіне яшчэ больш, чым у іншых, а яе наступствы – самыя паскудныя і небяспечныя, чым дзе б там ні было, піша расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны на сайце navalny.com.

Мы гатовыя даваць нашы медыйныя рэсурсы (а яны ў нас немалыя) арганізацыям, якія працуюць у гэтай сферы. Найперш, тым нямногім незалежным прафзвязам, якія працягваюць сумленна працаваць, калі ўсе вакол прадаліся.

У мінулым годзе мы пачалі так супрацоўнічаць з прафзвязам медработнікаў «Альянс лекараў», яны файныя, і першае відэа ў маім блогу ў 2019 годзе ад іх.

Паглядзіце, гэта праверка маскоўскай паліклінікі. Бабушкінскі раён Масквы.

У Маскве бюджэт на ахову здароўя 444,5 млрд рублёў. І тым не менш нават маскоўскія медычныя ўстановы жывуць жыццём, як з апавяданняў пра «праклятыя 90-я».

Лекарам знізілі надбаўкі за стаж. У рэнтген-кабінетах няма вентыляцыі, лекара-інфекцыяніста ў паліклініцы няма ўжо больш за 10 гадоў, яго функцыі выконвае медсястра, якой пастаянна спрабуюць знізіць заробак.

Лекараў паліклінікі №218 гэта даняло, і яны зрабілі так, як павінны паступаць усе сумленныя медыкі ў такой сітуацыі: звярнуліся ў «Альянс лекараў».

Цікава, што ў дзень рэйду - 16 студзеня - у паліклініцы павінен быў адбыцца сход, на які галоўная лекарка запрасіла незадаволеных. Але калі начальства выявіла, што прыехалі прадстаўнікі прафзвязу - яно проста ўцякло.

Агалоска і шум выдатна дапамагаюць развязваць такія праблемы. Гісторыя перамог «Альянсу лекараў» выдатна гэта пацвярджае.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках