29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаед» з Філіпін: Цяпер у Беларусь паеду не хутка

20
«Дармаед» з Філіпін: Цяпер у Беларусь паеду не хутка

Пераклад працоўнага кантракту для Віктара Тапарова каштаваў $200.

Віктар Тапароў з'ехаў з Беларусі 15 гадоў таму «з асабістых прычын». Спачатку жыў і працаваў у Тайландзе і Грэцыі, а чатыры гады таму перабраўся на Філіпіны, піша tut.by.

Цяпер Віктар жыве ў філіпінскім горадзе Маніла і працуе авіякур’ерам, суправаджае каштоўныя авіягрузы. Пра працу авіякур’ерам даведаўся ад сяброў, пасля чаго пачаў шукаць прыдатныя варыянты і рассылаць рэзюмэ.

- Так і знайшоў, цяпер працую больш чым на 15 лагістычных кампаній, але пры гэтым не лічуся супрацоўнікам на сталай аснове. У мяне ёсць адпаведныя дамовы, але самая танюткая займае 30 старонак.

У Менску ён бывае нячаста, прыкладна раз на год наведвае маму. Шэсць тыдняў таму мужчына атрымаў паведамленне пра тое, што трапіў у базу незанятых у эканоміцы. Каб давесці свой статус «недармаеда», ён збіраўся адправіць на радзіму копію працоўнага кантракта на30 старонак. Аднак кошт перакладу дакументаў і іх перасылкі быў нечакана высокі.

- Пераклад старонкі тэксту з ангельскай каштуе ў сярэднім блізу 14 рублёў. Гэта значыць трэба заплаціць больш за 400 рублёў, а потым яшчэ ставіць апастыль.

Віктар у выніку знайшоў агенцтва, якое згодна перакласці старонку тэксту за восем рублёў.

- Толькі за пераклад кантракту аддам 240 рублёў, не лічачы апастыль. Аднак гарантый, што дакументы дакладна прымуць, няма. Калі не падаваць дакументы ў камісію, то я застануся дармаедам і камуналка падымецца, - тлумачыць ён. - Але калі дакументы трэба кожны квартал падаваць, то плаціць поўны кошт камуналкі, напэўна, будзе танней.

У Віктара ёсць кватэра ў Менску. Мужчына ўспамінае, што за кастрычнік камуналка склала 14 рублёў, за лістапад - 23 рублі.

Пры гэтым Віктар звяртае ўвагу на такі нюанс: незанятым у эканоміцы плаціць поўным тарыфам з 1 студзеня трэба будзе толькі за гарачую ваду. Цяпер у ягонай кватэры ніхто не жыве, таму за ваду не трэба нічога плаціць. За газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне трэба будзе плаціць эканамічна абгрунтаваным тарыфам толькі з 1 кастрычніка.

- Не разумею, ці ёсць сэнс цяпер марнаваць грошы і перакладаць кантракт, - тлумачыць Віктар.

Мужчына успамінае, што трапіў у спісы незанятых і паводле «старога» дэкрэту. Аднак тады для выключэння са спісаў ён растлумачыў, што не жыве ў Беларусі, і прыклаў адпаведныя дакументы. Як разгледзяць пытанне гэтым разам, мужчына пакуль не ведае.

- Звычайна адзін-два разы на год прылятаю. Але апошні раз быў менш як тры месяцы, таму, напэўна, яшчэ не хутка прыеду, - тлумачыць ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках