20 красавiка 2024, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брытаніі арыштавалі расейскі сухагруз «Кузьма Мінін»

8
У Брытаніі арыштавалі расейскі сухагруз «Кузьма Мінін»
Фота: Ben Birchall/PA via AP

Cудна Мурманскага марскога параходства арыштавалі праз запазычанасці суднаўладальніка.

У Брытаніі арыштавалі расейскі сухагруз «Кузьма Мінін», які раней сеў на мель ля берагоў брытанскага графства Корнуал.

Пра гэта паведаміла расейскае агенцтва ТАСС, спасылаючыся на каардынатара Міжнароднай федэрацыі транспартных рабочых Сяргея Фішава.

З ягоных слоў, судна Мурманскага марскога параходства арыштавалі праз запазычанасці суднаўладальніка.

У снежні судна, якое рухалася з Нідэрландаў, села на мель паблізу порта Фалмут і атрымала пашкоджанні паліўнага бака.

Пазней яго знялі з мелі, яно стала на рэйдзе порта. У сувязі з надзвычайнай сітуацыяй брытанскія партовыя ўлады затрымалі судна да завяршэння расследавання інцыдэнту і ліквідацыі пашкоджанняў.

Перш чым адправіцца ў Вялікабрытанію, сухагруз доўгі час не мог выйсці з Нідэрландаў праз камерцыйныя спрэчкі суднаўладальніка з контрагентамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках