20 красавiка 2024, Субота, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея хоча адключыцца ад сусветнага інтэрнэту

53
Расея хоча адключыцца ад сусветнага інтэрнэту

Урад РФ зрабіў яшчэ адзін крок у гэтым кірунку.

Законапраект, які прадугледжвае аддзяленне расейскага сегмента інтэрнэту ад глабальнай сеткі ("закон Клішаса"), на пасяджэнні камітэта Дзярждумы аб інфармацыйнай палітыцы ў чацвер, 17 студзеня, быў ухвалены пяццю міністэрствамі і ведамствамі краіны: Мінкамсувязі, Рассувяззю, Раскамнаглядам, ФСА і Федэральнай службай экспартнага і тэхнічнага кантролю, паведамляе dw.com.

Распрацоўнікі праекта ўважаюць за сваю мэту ўкараненне ахоўных захадаў "для забеспячэння доўгатэрміновай і устойлівай працы" інтэрнэту ў РФ. Расейскаму сегменту сеткі, на думку дэпутатаў, пагражае Захад, асабліва ЗША, якія прынялі нацыянальную кіберстратэгію ў лістападзе 2018 года, паведаміла газета "Коммерсант".

Mail.ru і "Яндэкс" падтрымалі ідэю "суверэннага інтэрнэту"

Законапраект аб "суверэнным інтэрнэце" падтрымалі і прадстаўнікі расейскай інтэрнэт-галіны - сэрвісаў Mail.ru і "Яндэкс". На пасяджэнні думскага камітэта віцэ-прэзідэнт Mail.ru Group Уладзімір Габрыелян агулам ухваліў ініцыятыву, прапанаваўшы ўнесці ў яе невялікія змены. "Нават калі ўсе тыя меры, якія прапануюцца ў законапраекце, ніколі не спатрэбяцца, іх наяўнасць дазволіць індустрыі адчуваць сябе больш спакойна", цытуе Габрыеляна онлайн-выданне "Медуза".

Дырэктар у развіцці сеткавай інфраструктуры "Яндэкса" Аляксей Сакалоў заявіў, што законапраект "своечасова накіраваны на абарону расейскага сегмента сеткі інтэрнэт", падкрэсліўшы пры гэтым неабходнасць яго дапрацоўкі і ўнясення канкрэтнага пераліку пагроз.

Крытыка закона аб аўтаномным інтэрнэце

У сваю чаргу дырэктар "Вымпелкама" ў працы з органамі дзяржаўнай улады Сяргей Мальянаў звярнуў увагу на тое, што агульныя выдаткі для ўстаноўкі сервераў для рэалізацыі законапраекта на сетках "Вымпелкама" складуць 1,5 млрд рублёў.

Гэтую рэдакцыю законапраекта раскрытыкавала і экспэртная рада пры ўрадзе РФ, паказаўшы на яго "непрымальныя карупцыйныя рызыкі", а таксама пагрозу парушэння працы Рунэту і празмернае пашырэнне паўнамоцтваў Раскамнагляду ў наўпроставым кіраванні галіной сувязі.

Нацыянальная сістэма даменных імёнаў

Законапраект аб аўтаномным, або, як называюць яго аўтары, "суверэнным", інтэрнэце ў Расеі ўнеслі ў Дзярждуму 14 снежня дэпутат Андрэй Лугавы і чалец Рады Федэрацыі Андрэй Клішас і Людміла Бокава.

У выпадку прыняцця закона ў Расеі павінны будуць распрацаваць нацыянальную сістэму даменных імёнаў і асаблівыя правілы маршрутызацыі трафіку, а правайдэры будуць абавязаны ўсталёўваць у сваіх сетках "тэхнічныя сродкі процідзеяння пагрозам", тлумачыць онлайн-выданне "Медуза". З іх дапамогай ўлады змогуць блакаваць забароненыя рэсурсы, кантраляваць выкананне новых правіл маршрутызацыі трафіку і выкарыстання нацыянальнай сістэмы даменных імёнаў.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках