20 красавiка 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будуць плаціць пенсію беларусам?

25
Ці будуць плаціць пенсію беларусам?

Праз дзесяць гадоў у краіне будзе 50% грамадзян непрацаздольнага ўзросту.

40 тысяч чалавек, або кожны соты працаўнік – столькі страціць беларуская эканоміка сёлета, паведамляе «Белсат».

Кансалтынгавая кампанія «ПрАйсўОтэргАўсКУпэрз» (PricewaterhouseCoopers) памясціла Беларусь у дзясятку краін, дзе працоўная сіла скарачаецца найбольш імкліва ў свеце. Ці будзе каму плаціць пенсію сённяшняму пакаленню беларусаў?

Менш за палову жыхароў краіны – столькі занята ў эканоміцы Беларусі. За апошняе дзесяцігоддзе працаўнікоў стала на 300 тысяч менш. Беларусы імкліва старэюць.

«Будзе меншая колькасць падаткаплатнікаў. Трэба будзе вызначаць, як, з аднаго боку, павялічыць удзел працаўнікоў на рынку працы, а таксама нейкім чынам прыцягваць чалавечы капітал з іншых краін», – кажа Марыя Акулава, даследчы цэнтр BEROC.

Калі сёння непрацаздольны ўзрост мае толькі траціна беларусаў, то ўсяго праз дзесяць гадоў – будзе палова. Як забяспечыць пенсію сённяшнім маладым?

«Я хадзіла ў школу да настаўніц сваіх былых, і яны казалі: «Мне ўжо пяцьдзясят пяць, але я ўсё роўна буду заставацца працаваць».

«Я выгадую сваіх дзяцей, каб яны паклапаціліся пра мяне».

«Разлічваць на сябе і адкладваць проста на пенсію. Альбо зрабіць так, каб дзяржава абавязвала працадаўцу адкладваць у спецыяльныя пенсійныя фонды для кожнага працаўніка».

«Колькі маіх сяброў і знаёмых ужо за мяжой! Хто працуе там, а хто нават не збіраецца вяртацца», – кажуць менчукі.

400 тысяч – столькі беларусаў, на думку экспертаў, ездзіць на працу за мяжу – пераважна ў Расею. Але ўжо некалькі гадоў расце плынь мігрантаў на Захад – у Польшчу.

Андрэй Елісееў, даследчы цэнтр EAST:

«У Польшчы гэтая лічба можа складаць больш за 100 тысяч чалавек. Проста мы не маем добрых статыстычных звестак пра ўсе катэгорыі людзей».

Калі нічога не рабіць, колькасць гастарбайтараў пераваліць за 600 тысяч. За мяжу назаўжды пачне з’язджаць моладзь. Праблема старэння насельніцтва зробіцца яшчэ вастрэйшая.

Пакуль што ўлады толькі падвысілі пенсійны ўзрост. Але не стварылі ані назапашвальнай пенсійнай сістэмы, ані тысяч высокапрыбытковых працоўных месцаў. Таму маладым беларусам застаецца толькі параіць: дбайце пра здароўе, каб на пенсію выйсці як мага пазней.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках