28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка і Сасновіч выбылі з адзіночнага разраду Australian Open

14
Сабаленка і Сасновіч выбылі з адзіночнага разраду Australian Open
АРЫНА САБАЛЕНКА (ЗЛЕВА) І АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ
ФОТА: REUTERS

Беларускі саступілі прадстаўніцам ЗША і РФ.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выбыла з адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі - першага ў новым сезоне турніру Вялікага шалома, паведамляе tut.by.

У 1/16 фіналу пасеяная пад 11-м нумарам Арына Сабаленка (№11 WTA) у двух сэтах саступіла 17-гадовай прадстаўніцы ЗША Амандзе Анісімавай (№ 87 WTA) - 3:6, 2:6. Сустрэча доўжылася 65 хвілін.

Сабаленка - Анісімава - 3:6, 2:6

Эйсы: 3-4.

Двайныя памылкі: 4-1.

Траплянне першай падачы: 68% (39 з 57) - 67% (35 з 52).

Здабыча першай падачы: 62% (24 з 39) - 80% (28 з 35).

Здабыча другой падачы: 33% (16 з 18) - 53% (9 з 17).

Рэалізацыя брэйк-пойнтаў: 0% (0 з 1) - 36% (4 з 11).

Выхады да сеткі: 43% (3 з 7) - 100% (3 з 3).

Балы, здабытыя на прыёме: 27% (14 з 52) - 40% (23 з 57).

Актыўна здабытыя балы: 12-21.

Нявымушаныя памылкі: 13/9.

Усе здабытыя балы: 45-64.

Максімальная хуткасць падачы: 187 км/г - 173 км/г.

Сярэдняя хуткасць першай падачы: 172 км/г - 164 км/г.

Сярэдняя хуткасць другой падачы: 151 км/г - 151 км/г.

Першы сэт Арына Сабаленка пачала з пройгрышу сваёй падачы. Затым спаборніцы тройчы абменьваліся перамогамі геймаў на сваёй падачы, пасля чаго Анісімава ўзяла і сваю (5:3), і чужую падачы (6:3), аформіўшы перамогу ў першым сэце.

Другі сэт юная амерыканка пачала з брэйка і двух геймаў, узятых на сваёй падачы (3:0). Затым апаненткі перамаглі па 2 геймы на сваіх падачах (5:2), пасля чаго Анісімава паставіла кропку ў гэтым паядынку, здабыўшы гейм на чужой падачы (6:2).

Другая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч таксама закончыла выступы ў адзіночным разрадзе Australian Open на стадыі 1/16 фіналу.

У паядынку 3-га кола Аляксандра Сасновіч (№31 WTA) у двух сэтах саступіла расейцы Анастасіі Паўлючэнкавай (№44 WTA) - 0:6, 3:6. Матч доўжыўся 60 хвілін.

Сасновіч - Паўлючэнкава - 0:6, 3:6

Эйсы: 4-2.

Двайныя памылкі: 2-2.

Траплянне першай падачы: 58% (25 з 43) - 64% (30 з 47).

Здабыча першай падачы: 64% (16 з 25) - 77% (23 з 30).

Здабыча другой падачы: 22% (4 з 18) - 65% (11 з 17).

Рэалізацыя брэйк-пойнтаў: 0% (0 з 1) - 44% (4 з 9).

Выхады да сеткі: 50% (2 з 4) - 83% (5 з 6).

Балы, здабытыя на прыёме: 23% (11 з 47) - 49% (21 з 43).

Актыўна здабытыя балы: 18-15.

Нявымушаныя памылкі: 25/08.

Усе здабытыя балы: 33-57.

Максімальная хуткасць падачы: 172 км/г - 172 км/г.

Сярэдняя хуткасць першай падачы: 158 км/г - 163 км/г.

Сярэдняя хуткасць другой падачы: 142 км/г - 134 км/г.

Першы сэт Аляксандра Сасновіч саступіла ўсухую, прычым здолела навязаць расейцы барацьбу толькі ў пятым і шостым геймах.

У другім сэце спаборніцы спачатку двойчы абмяняліся здабытымі геймамі на сваіх падачах (2:2), а затым Паўлючэнкава сышла ў адрыў, узяўшы і сваю, і чужую падачы (4:2). У пакінутых геймах тэнісісткі бралі балы на сваіх падачах, што было на руку расіянцы, якая не страціла здабытай перавагі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках