25 красавiка 2024, Чацвер, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі беспрацоўныя будуць атрымліваць больш за 1000 еўраў

12
У Італіі беспрацоўныя будуць атрымліваць больш за 1000 еўраў

Улады краіны ўхвалілі ўвядзенне базавага даходу і зніжэнне пенсійнага ўзросту.

Урад Італіі ўхваліў указ, які прадугледжвае выкананне двух ключавых абяцанняў яго эканамічнай праграмы - увядзенне базавага даходу для беспрацоўных і памяншэнне пенсійнага ўзросту для асобных катэгорый грамадзян.

Пра гэта паведамляе агенцтва ANSA.

Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ заявіў, што "гэта фундаментальны этап для ўрада, гэта два мерапрыемствы, якія з'яўляюцца не проста электаральнымі абяцаннямі, а складаюць праект сацыяльнай і эканамічнай палітыкі, якім ганарыцца гэты ўрад".

Са слоў віцэ-прэм'ера Луіджы Дзі Маё, сума базавага даходу, або "цывільнага заробку" вагаецца ад 780 да 1032 еўраў. Яго будуць атрымліваць беспрацоўныя і малазабяспечаныя.

Базавы даход абяцала ўвесці адная з партый-пераможцаў выбараў - "Рух 5 зорак".

Старт новай праграмы будзе дадзены з красавіка. Італійскі бюджэт толькі у 2019 годзе выдаткуе на яе 7 мільярдаў еўраў.

Другім абяцаннем, ключавым для партыі "Ліга", было змяненне непапулярнай пенсійнай рэформы 2011 года, якая павялічыла ўзрост выхаду на пенсію да 67 гадоў. Як заявіў Контэ, больш за мільён італійцаў маюць патрэбу ў зніжэнні пенсійнага ўзросту мінімум на 3 гады.

Новаўвядзенні пачнуць працаваць для прыватных кампаній з красавіка, а са жніўня для супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках