29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цугцванг у каралеўстве

Цугцванг у каралеўстве

Чым скончыцца Brexit для Брытаніі.

Адтэрміноўка Brexit або новы план аб выхадзе, паўторны рэферэндум ці цвёрды разрыў - што выберуць брытанцы?

Закон аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўразвязу ўжо прыняты ўнутры краіны, але канчаткова аформіць развод не атрымліваецца. Парламент адмовіўся галасаваць за план выхаду з ЕЗ, прапанаваны ўрадам Тэрэзы Мэй. Палата абшчын расцэньвае яго як занадта нявыгадны для Брытаніі. Гэтая дамова - палітычны развод Лондана з ЕЗ. Яна мае на мэце, што эканамічныя сувязі застаюцца да 2021 года, калі будзе прынятая Вялікая эканамічная дамова паміж старанамі. Цяпер Brexit нагадвае развод мужа і жонкі, якія скасоўваюць шлюб, але застаюцца жыць разам. Пры гэтым Брытанія страчвае голас у кіраўніцтве ЕЗ і магчымасць уплываць на рынак Еўразвязу. Чаму так выйшла, і чаму Brexit стаў найвялікшым выпрабаваннем для Вялікабрытаніі - коратка ў аглядзе Дзмітрыя Бабрыцкага для LIGA.net.

З ЧАГО ПАЧАЛОСЯ. Вялікабрытанія стаяла ля вытокаў еўрапейскай інтэграцыі. У 1973 годзе стала чальцом Еўрапейскага эканамічнага звязу, а ў 1992 годзе разам з іншымі краінамі заснавала ЕЗ, падпісаўшы Маастрыхцкую дамову.

Вялікабрытанія імкнулася захаваць адасобленасць. У Лондане адкінулі ўваходжанне ў Шэнгенскую зону. На фоне эканамічнага крызісу і папулізму аб выгодах Brexit, у Вялікабрытаніі 2012 годзе з'явілася петыцыя ў парламенце аб правядзенні рэферэндуму аб выхадзе з ЕЗ.

Тады дэпутаты яе не падтрымалі на просьбу прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана. Але ён - даволі неабдумана - паабяцаў вярнуцца да пытання пасля перамогі на выбарах у 2015 годзе. І калі кансерватары перамаглі, Кэмеран заявіў аб пачатку перамоў аб змяненні ўмоў сяброўства Лондана ў Еўразвязе. Нягледзячы на дасягнутыя пагадненні - Кэмеран дамогся саступак - у чэрвені 2016 года адбыўся рэферэндум аб выхадзе краіны з ЕЗ і на ім раптам за выхад прагаласавалі 52% брытанцаў, супраць-48%. Заляцанні Кэмерана з рэферэндумам і Brexit каштавалі яму кар’еры - ён заявіў аб адстаўцы.

ЯК РАЗВІВАЛАСЯ. Пасля Кэмерана ўрад узначаліла калега з партыі Тэрэза Мэй. "Пасля атрымання ўлады, Мэй адчула, што ў яе ёсць шанец увайсці ў гісторыю і стаць другой Маргарэт Тэтчэр, кіруючы працэсам Brexit. Грамадскія настроі памянялася. Цяпер крыху больш брытанцаў хочуць застацца ў ЕЗ", - кажа міжнародны экспэрт Багдан Нагайла ў каментары LIGA.net.

Многія брытанцы раскусілі папулізм прыхільнікаў Brexit і што Брытанія ад яго страціць: краіна застаецца ў эканамічных стасунках з Еўразвязам, але страчвае палітычныя паўнамоцтвы ў ЕЗ.

Пасля парламенцкіх выбараў 2017 года Мэй зноў узначаліла ўрад, і працягнула курс на Brexit. Унутраны законапраект аб выхадзе з ЕЗ быў узгоднены, але трэба было ўзгадніць яшчэ знешні план выхаду з Еўразвязу.

Няўхільна пільнуючыся курсу на Brexit, яна адначасова змагалася з прыхільнікамі жорсткага выхаду з ЕЗ і палітыкамі, якія выступалі за захаванне Брытаніі ў Еўразвязе. Пры гэтым дамаўлялася з ЕЗ аб мяккім выхадзе Брытаніі, каб краіна эканамічна заставалася ў выйгрышы.

Гэты план трэба было правесці праз парламент. Аднак супраць пагаднення выступілі адразу некалькі груп: прыхільнікі жорсткага Brexit мяркуюць, што ўзгодненая дамова захоўвае за ЕЗ занадта шмат уплыву; Шатландская нацыянальная партыя - за захаванне эканамічных сувязяў; Лейбарысцкая партыя - крытыкуе ўрад, як гэта робіць усялякая апазіцыя.

Міжнароднік Мікалай Беляскоў упэўнены, што адцягваць далей галасаванне аб дамове з ЕЗ для ўрада было немагчыма - ціск апазіцыі нарастаў. Гэта вымусіла Мэй пайсці на галасаванне загадзя разумеючы, што яно не будзе прынятае. Фактычна ўрад свядома пайшоў на гэты крок: сутыкнуўся з крытыкай, але захаваў кладу і здабыў час для манеўру.

План адмовіліся падтрымаць 432 парламентарыі, 118 з іх - паплечнікі Мэй. СМІ назвалі гэта галасаванне найбуйнейшай гістарычнай паразай урада.

ШТО ДАЛЕЙ. Ёсць чатыры асноўныя сцэнары развіцця падзей у Лондане.

Першы - адтэрміноўка Brexit. На 29 сакавіка прызначаная дата выхаду Брытаніі з Еўрапейскага Звязу. На наступны дзень перастане функцыянаваць, дзейныя дагэтуль гандлёвыя і мытныя дамовы з ЕЗ, а значыць, Лондану пагражаюць праблемы з пастаўкамі тавараў з краін ЕЗ. У брытанскай прэсе пішуць: Брусэль дапускае адтэрміноўку для Лондана на тры месяцы. Але гэты сцэнар глабальна не зменіць праблему.

Другі - новы план Brexit. Мэй будзе складана яго Ініцыяваць, бо ў ЕЗ раней заяўлялі, што цяперашні варыянт найбольш прымальны для ўсіх бакоў. Тым больш гэты дакумент ужо падтрымалі парламенты дзяржаў ЕЗ. Паводле інфармацыі The Times, Еўразвяз гатовы адкласці Brexit максімум на год - да 2020.

Трэці - паўторны рэферэндум. Сцэнар найбольш імаверны, калі ўрад падасць у адстаўку, а да ўлады прыйдзе Лейбарысцкая партыя. "Яшчэ адзін рэферэндум магчымы, але вельмі складаны ў выкананні. Улада. Якая прыйдзе з гэтай ідэяй, атрымае шмат крытыкі за капітуляцыю перад ЕЗ. Але з іншага боку, калі Мэй сама на яго наважыцца, то пратрымацца ва ўладзе трохі даўжэй", - кажа Нагайла.

Чацвёрты - жорсткі Brexit. Ён адбудзецца, калі Лондану не атрымаецца дамовіцца ні ўнутры краіны, ні з ЕЗ. Мэй назвала гэты варыянт найгоршым для Брытаніі.

Акрамя эканамічных праблем, можа зноў разгарэцца канфлікт паміж незалежнай Ірландыяй і Паўночнай Ірландыяй, якая ўваходзіць у склад Вялікабрытаніі. Паміж імі давядзецца правесці мяжу, бо Ірландыя застанецца ў ЕЗ, а Брытанія яе пакіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках