20 красавiка 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэцыі скончыўся палітычны крызіс пасля абрання новага прэм'ера

У Швэцыі скончыўся палітычны крызіс пасля абрання новага прэм'ера
СТЭФАН ЛЕВЕН
ФОТА: TASS

Прэм'ера абіралі 131 дзень.

Лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Стэфан Левен абраны прэм'ер-міністрам краіны праз 131 дзень пасля парламенцкіх выбараў,

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Sveriges Radio.

«Думаю, гэта добра, што ў Швэцыі цяпер ёсць урад. Я адчуваю палёгку», - сказаў спікер Андрэас Норлен.

За кандыдатуру Левена прагаласавалі 115 дэпутатаў. Супраць былі 153, устрымаліся - 77.

Левен абраны прэм'ерам нягледзячы на тое, што яго падтрымала менш дэпутатаў, чым колькасць тых, хто быў супраць. Гэта тлумачыцца тым, што для адхілення ягонай кандыдатуры трэба было больш за палову галасоў парламентарыяў, то бок, больш за 175 дэпутатаў павінны прагаласаваць супраць.

Абранне Стэфана Левена азначае сабой заканчэнне зацяжнога палітычнага крызісу ў Швэцыі, выкліканага тым, што ніводнай з палітычных вядучых сіл не ўдалося атрымаць на выбарах дастатковай колькасці мандатаў для фармавання большасці. Пры гэтым партыі спрабавалі сфармаваць кааліцыю без ультраправых «Швэдскіх дэмакратаў», якія атрымалі значную падтрымку на выбарах.

З пачатку верасня, калі ў краіне адбыліся выбары, парламент ужо адхіляў кандыдатуру Левена і лідара правацэнтрыстаў Ульфа Крыстэрсана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках