20 красавiка 2024, Субота, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: На мяжы з Украінай Расея размясціла ядзерную зброю

8
СМІ: На мяжы з Украінай Расея размясціла ядзерную зброю
ФОТА: WIKIMEDIA COMMONS/VITALY V. KUZMIN

Пра факт сцягвання стратэгічнага ўзбраення сведчаць касмічныя здымкі.

На мяжы з Украінай размешчаныя Расеяй ракеты і пускавыя ўстаноўкі «Іскандэр». Пра гэта паведамляе Inforesist cо спасылкай на Fox News.

Пра факт сцягвання да ўкраінскіх межаў стратэгічнага ўзбраення сведчаць касмічныя здымкі, зробленыя кампаніяй Imagesat International. Вядома, што прыкладна ў 430 кіламетрах ад мяжы з Украінай, у Краснадары, дзяржава-агрэсар размясціла ракеты, здольныя несці ядзерную зброю.

Узбраенне размешчанае побач з некалькімі бункерамі і іншымі складскімі ангарамі. Мабільная сістэма хутка перазараджаецца і дасылае новыя ракеты.

Вядома, што такія ж ракеты Расея разгарнула каля мяжы з Манголіяй каля Улан-Удэ. Там знаходзяцца як мінімум чатыры пускавыя ўстаноўкі і сістэмы з перазарадкай.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках