24 красавiка 2024, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы самі расейцы

87
Лукашэнка: Мы самі расейцы

(aбноўлена) Дыктатар зноў назваў беларусаў «расейцамі са знакам якасці».

Пра гэта заявіў дыктатар на сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў, якія ў розны час узначальвалі МЗС, паведамляе БелТА.

- Апошнім часам і мяне, і асабліва Макея, што мы ўжо занадта празаходнія. І справа нават не ў падатковым манеўры. Перажывем мы яго. Мне не зусім зразумелая (думаю, давядзецца задаць пытанні кіраўніцтву Расеі) такая трохі атака на Беларусь у СМІ. Хай навобмацак пакуль, але тыпу таго: «Бацька-1», «Бацька-2», «Бацька-3»...

Насцярожвае тое, што яны спрабуюць нас ужо сутыкнуць з расейцамі. «Вы ведаеце ў інтэрнэце гэты выпадак, калі нехта ў метро зладзіў канфлікт з нейкім чалавекам, і ўсё гэта хуценька было паднесена (як быццам з Расеі замовілі) як тое, што ў нас учыняюцца напады на расейскіх людзей. Калі я прачытаў гэта, неадкладна даручыў разабрацца.

Выяўляецца, там расейцамі і не пахла. Гэта канфлікт двух беларусаў. Інакш не скажаш. Прытым, ён хутка быў зняты на відэа (цяпер гэта проста робіцца) і ўкінуты ў інтэрнэт. І расейскія СМІ за гэта ўхапіліся. Выяўляецца, адзін беларус, які калісьці быў асуджаны (супрацоўнік АМАПу, за хабар быў пасаджаны, выйшаў з турмы). Другі быў таксама беларус напалову адмарожаны. І завязалася бойка. Прычым тут расейцы?!

Калі толькі гэта тэма становіцца актуальнай, асабліва ў расейскіх СМІ, то заўтра нават калі ў Беларусі не будзе адмарозкаў, якія будуць біць расейцаў, нам іх падкінуць. Вы ведаеце - з кожнай краіны нам іх падкінуць, каб гэтыя відэа ўвесь час былі ў інтэрнэце. А яны з інтэрнэту, не разабраўшыся, будуць укідваць на асноўныя каналы ў Расеі.

Мы самі расейцы, нас немагчыма сутыкнуць адзін з адным. Беларус - гэта расеец са знакам якасці».

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках