19 красавiка 2019, Пятніца, 0:34
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

«Калі затрымкі заробку, бяруць тавары па спісах»

6
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У краме птушказавода ў Заслаўі адключылі святло за запазычанасці.

«На балансе прадпрыемства знаходзіцца крама, у якой нашы працоўныя набываюць прадукцыю. Калі затрымкі заробку, проста бяруць тавары па спісах», - распавядае tut.by адзін з працаўнікоў племптушказавода «Беларускі» ў Заслаўі. 15 студзеня ў краме адключылі электрычнасць за запазычансць. Работнікі птушкафабрыкі непакояцца, што не змогуць цяпер атрымліваць частку заробленых грошай праз прадукцыю ў краме. Энэргетыкі кажуць, што адновяць падачу электрычнасці толькі пасля аплаты запазычанасці.

- У нашага прадпрыемства ёсць вялікія запазычанасці за электраэнэргію. На балансе прадпрыемства знаходзіцца крама, у якой працоўныя набываюць прадукцыю. Калі затрымкі заробку, проста бяруць тавары па спісах. Але 15 студзеня днём адключылі электраэнэргію. Сказалі, што пакуль завод не выплаціць запазычанасць, нас не падключаць. Гэта значыць, што наша крама працаваць не будзе, - скардзіцца адзін з працаўнікоў племптушказавода «Беларускі».

Мужчына ўспамінае, што ў пачатку месяца да яго прыходзілі іншыя супрацоўнікі і «прасілі скласці спісы на атрыманне прадукцыі» ў гэтай краме.

- Я ім кажу: «Навошта вам гэта трэба, можна ж набыць і ў іншых месцах тавары - на рынку ці яшчэ дзе. А яны: «Ну зразумейце, мы ж тут ведаем, што возьмем. Трэба ж грошы неяк выбіваць, дык праз прадукцыю». Тут большасць такіх рабочых.

На прадпрыемстве факт адключэння не каментуюць. На пытанне, ці падключаная цяпер электрычнасць у краме, там адказалі, што «крама закрытая з тэхнічных прычын» і адкрыецца, як толькі там «развяжуць пытанні». За два дні патэлефанаваць дырэктару не ўдалося.

У філіяле «Энэргазбыт» Мінэнэрга пацвярджаюць факт адключэння электрычнасці «ў сувязі з неаднаразовым парушэннем» і расказваюць, што яе пададуць у краму толькі пасля таго, калі прадпрыемства аплаціць назапашаную запазычанасць.

«Абмежаванне або спыненне падачы энэргарэсурсаў спажыўцам прадугледжанае ў выпадку неаднаразовага парушэння юрасобамі тэрмінаў аплаты за энэргарэсурсы», - тлумачаць спецыялісты.

Адзначым, што племптушказавод «Беларускі» ўваходзіць у лік завінавачаных ва ўнёсках у ФСАН.