19 красавiка 2024, Пятніца, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 найважнейшых пераваг грэцкага арэха для здароўя

Топ-5 найважнейшых пераваг грэцкага арэха для здароўя

Грэцкія арэхі з'яўляюцца аднымі з самых карысных пажыўных прадуктаў, якімі нас толькі можа забяспечыць прырода.

Экспэрты ў галіне здаровага харчавання з Гішпаніі назвалі 5 асноўных пераваг грэцкага арэха, піша 24apteka.com.ua.

Неабходна пачаць з таго, што грэцкія арэхі насычаныя тлустымі кіслотамі Амега-3, якія зніжаюць рызыку дэпрэсіі і хваробы Альцгеймера, а таксама некаторых пухлін. Добра вядома, што грэцкія арэхі памяншаюць небяспеку развіцця дыябету. Навукоўцы з Гарвардскай школы аховы здароўя высветлілі, што жанчыны, якія ўжываюць па 30 грам грэцкіх арэхаў 5 разоў на тыдзень, зніжаюць імавернасць развіцця дыябету другога тыпу на 30%.

Калі вы жадаеце дамагчыся здароўя і прыгажосці сваіх валасоў, то ўжывайце грэцкія арэхі. Яны ўтрымліваюць біятын (вітамін B7), цынк і жалеза, якія ўмацоўваюць валасы, зніжаюць узровень іх выпадзення і паляпшаюць рост. Таксама для гэтых мэтаў можна выкарыстоўваць алей грэцкага арэха.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках