25 красавiка 2024, Чацвер, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй абмяркуе далейшыя дзеянні што да Brexit са сваімі міністрамі і лідарамі ЕЗ

5
Мэй абмяркуе далейшыя дзеянні што да Brexit са сваімі міністрамі і лідарамі ЕЗ
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэм'ер Вялікай Брытаніі ўжо праводзіць тэлефонныя размовы з лідарамі Еўразвязу.

Брытанскі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй правядзе серыю сустрэч са сваімі міністрамі ў пятніцу, каб абмеркаваць далейшыя крокі што да Brexit.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

У чацвер Мэй правяла тэлефонныя размовы з нямецкай канцлеркай Ангелай Мэркель і галандскім прэм'ер-міністрам Маркам Рутэ, і цягам выходных у яе запланаваныя яшчэ некалькі перамоваў з лідарамі ЕЗ.

У Еўракамісіі паведамілі, што прэзідэнт Жан-Клод Юнкер правядзе тэлефонную размову з Мэй ў пятніцу вечарам.

Нагадаем, брытанскі парламент 29 студзеня абмяркуе і правядзе галасаванне аб так званым «плане Б» прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй аб выхадзе краіны з ЕЗ.

Першы варыянт пагаднення аб Brexit Палата абшчын адпрэчыла пераважнай большасцю галасоў на гэтым тыдні.

Раней паведамлялася, што брытанскія заканадаўцы рыхтуюць законапраект, паводле якога можа быць адкладзены працэс выхаду краіны з ЕЗ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках