25 красавiка 2024, Чацвер, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: У Беларусі еўрапейская будучыня

3
Кіраўнік МЗС Украіны: У Беларусі еўрапейская будучыня
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: УНІАН

Украіна пільна сочыць за сітуацыяй у Беларусі.

Для Кіева важна, каб Расея не атрымала наўпроставае або ўскоснае кіраванне над Беларуссю і Малдовай, заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін. Так ён пракаментаваў інтэграцыйныя рознагалоссі Менска і Масквы, паведамляе «Радыё Свабода».

- Мы не ўплываем на Беларусь. Гэта незалежная краіна. Ёсць прынцыпы міжнароднага права. Вядома, для нас вельмі важна, каб Расея не атрымала, я так акуратна скажу, кантрольны пакет акцый у Малдове і Беларусі, каб яна ў прынцыпе не атрымала наўпроставае або апасродкаваны кіраванне, а яна хоча гэта зрабіць - гэта ўсім выдатна зразумела.

Клімкін мяркуе, што ў Беларусі еўрапейскае мінулае і будучыня.

- Калі гэта будзе - заўтра ці паслязаўтра, я не хачу спекуляваць, але аднак. Але мы, я зноў так акуратна скажу, сочым вельмі пільна за сітуацыяй, і я вас запэўніваю: гэта мы робім штодня. І тое, што мы шукаем магчымасці, звычайна ў рамках міжнароднага права, як цывілізаваная краіна, для якой важныя дэмакратычныя каштоўнасці, дапамагчы тым сілам, якія бачаць Малдову і Беларусь незалежнымі краінамі, якія бачаць іх будучыню ў Еўропе, - гэта безумоўна, але выключна ў рамках міжнароднага права.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках