25 красавiка 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Праход праз Керчанскую пратоку ўжо адкрыты

10
Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Праход праз Керчанскую пратоку ўжо адкрыты
ХАЙКА МААС

Судны могуць вольна праходзіць праз Керчанскую пратоку.

Пра гэта заявіў у пятніцу міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас, паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Reuters.

«Керчанская пратока цяпер вольная - гэта тое, што кажуць усе датычныя», - сказаў Маас падчас візіту ў Маскву.

Як вядома, з другой паловы красавіка мінулага года расейскія памежнікі пачалі затрымліваць замежныя і ўкраінскія судны, якія накіроўваюцца праз Керчанскую пратоку ва ўкраінскія парты ці з іх у Азоўскім моры.

25 кастрычніка Еўрапарламент заклікаў РФ неадкладна спыніць інтэнсіўныя і дыскрымінацыйныя інспекцыі суднаў, а Рада ЕЗ - разгледзець адпаведныя контрзахады.

25 лістапада 2018 года ў раёне Керчанскай пратокі расейскія памежнікі абстралялі ўкраінскія вайсковыя судны і захапілі два малыя браняваныя артылерыйскія катэры і рэйдавы буксір разам з 24 маракамі, трое з якіх атрымалі раненні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках