19 красавiка 2024, Пятніца, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску высаджваюць дрэвы ў мароз

15
У Менску высаджваюць дрэвы ў мароз
ФОТА: ПАВЕЛ КРУПНІК

«Зелянбуд» кажа, што «ўсе выдатна».

Чытач Telegram-канала «Менск і мянчук» Павел Крупнік апублікаваў фота дрэў, якія пасадзілі на днях у сталіцы ўздоўж новабудоўлі - Паўднёвай магістралі. «Еўрарадыё» высвятляе, ці можна наогул высаджваць дрэвы ў мароз і што стане з дрэвам, высаджаным у снег.

«Пасадкі былі і прадаўжаюцца»

«Гэта нармальна, маразоў няма, - супакойвае начальніца аддзела ўтрымання і добраўпарадкавання аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Алена Акуліч. - Згодна з правіламі ТКП-45, высаджваць дрэвы з камяком можна пры тэмпературы да -15 градусаў. Прыжываюцца яны нават лепш, чым дрэвы, высаджаныя вясной, асабліва позняй. Ком абараняе каранёвую сістэму, яна не рвецца. Яго садзяць, прысыпаюць зямлёй. Дрэва зімой знаходзіцца ў спячцы. Калі снег растане, расце далей. Усё выдатна».

ФОТА: ПАВЕЛ КРУПНІК

Са слоў галоўнага інжынера КУП «Зелянбуд Першамайскага раёна» Аляксандра Сурмача, дрэвы, якія ў студзені высаджваюць уздоўж Паўднёвай магістралі, - гэта ліпы.

«Пасадкі былі і прадаўжаюцца. Цяпер самы спрыяльны перыяд. Гэта напісана ва ўсіх навуковых кніжках. Тэхналагічны працэс мы не парушаем», - кажа спецыяліст.

Акрамя маразоў, маладым дрэвам, высаджаным зімой і позняй восенню, пагражаюць супрацьгалалёдныя рэагенты. У Беларусі выкарыстоўваецца хларыд натрыю (NaCl). Калі лёд падтае, утворыцца водна-саляная сумесь, якая трапляе ў глебу, а яшчэ выпараецца і асядае на кронах дрэў, распавядаў загадчык сектара маніторынгу расліннага свету інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аляксандр Суднік. Зрэшты, Паўднёвая магістраль яшчэ будуецца, рух аўтамабіляў на ёй не запускаўся, таму процігалалёдныя рэагенты там не ўжываюцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках