19 красавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бюджэтнікам будуць па-новаму налічваць заробкі

12
Бюджэтнікам будуць па-новаму налічваць заробкі
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ.

У Беларусі з 2020 года зменіцца схема аплаты працы бюджэтнікаў. З 1 студзеня наступнага года тарыфную стаўку першага разраду заменяць на базавую стаўку, а замест 27-размернай адзінай тарыфнай сеткі увядуць 18-разрадную.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Змены прадугледжаныя ўказам дыктатара №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый», дакумент сёння падпісаў Лукашэнка.

- Дакументам з 1 студзеня 2020 года ўстанаўліваецца раўнамерная дыферэнцыяцыя тарыфных ставак (акладаў) работнікаў бюджэтнай сферы за кошт увядзення 18-разраднай тарыфнай сеткі (замест 27-разраднай) з розніцай паміж каэфіцыентамі не менш за 6%. Павялічваецца ўдзельная вага тарыфнай (сталай) часткі ў складзе заробку работнікаў бюджэтнай сферы. Для гэтага замест тарыфнай стаўкі 1-га разраду будзе прымяняцца базавая стаўка, - паведамляе прэс-служба кіраўніка.

Раней паведамлялася, што суму базавай стаўкі маюць намер наблізіць да сумы бюджэту пражытачнага мінімуму, якая 1 лістапада мінулага года складала 214,21 рубля.

Указам таксама прадугледжаная ўніфікацыя структуры заробкаў работнікаў бюджэтнай сферы. Так, склад заробку будзе ўключаць аклад, выплаты стымуляцыі і кампенсацыі. Парадкуюцца выплаты, звязаныя з галіновай спецыфікай.

Пры гэтым пры ўвядзенні новых умоў аплаты працы не дапускаецца зніжэнне наяўнага ўзроўню заробкаў бюджэтнікаў.

Раней міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч адзначала, што цяперашняя сістэма аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый - гэта «грувасткая сістэма», якой ужо некалькі дзясяткаў гадоў. Міністарка ўдакладніла, што сістэма аплаты бюджэтнікаў абрасла вялікай колькасцю надбавак, яна была разбалансаванай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках