25 красавiка 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ім стаяла «Белая Русь»: што вы не ведалі пра хабарніка Краўчонка са «справы медыкаў»

14
За ім стаяла «Белая Русь»: што вы не ведалі пра хабарніка Краўчонка са «справы медыкаў»
ФОТА: MINSKNEWS.BY

Былы галоўны лекар 12-й стаматалагічнай паліклінікі Менска быў увасабленнем улады.

Былы галоўны лекар 12-й стаматалагічнай паліклінікі Менска прызнаў віну і супрацоўнічае са следствам. Але дагэтуль ён быў увасабленнем улады, піша udf.by.

Абвінавачаны паводле «справы медыкаў» Уладзімір Краўчонак выканаў умовы дасудовага пагаднення: кампенсаваў атрыманы незаконны даход, выкрыў сваю злачынную дзейнасць і іншых удзельнікаў злачынстваў.

ФОТА: БЕЛТА

На суд ён прыходзіць не з камеры заключэння: Краўчонку пакуль дазволілі працаваць простым стаматолагам у іншай паліклініцы. Ён абвінавачваецца ў атрыманні хабару паўторна, у асабліва буйнай суме.

ФОТА: TUT.BY

Між тым Краўчонак быў не проста галоўным лекарам стаматалогіі. UDF.BY распавядае дзіўныя факты пра карупцыянера.

Быў сябрам «Белай Русі», якая дапамагала яму быць выбраным «дэпутатам»

Уладзімір Краўчонак быў сябрам пралукашэнкаўскай арганізацыі, якая нібыта зацікаўлена «ў пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі». Галоўны лекар стаматалогіі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаў моладзі сяброўскія білеты «Белай Русі», праводзіў прыёмы ў офісе арганізацыі, ды і наогул браў удзел у яе розных акцыях.

ФОТА: PERV.MINSK.GOV.BY
ФОТА: PERV.MINSK.GOV.BY

«Белая Русь» падтрымлівала яго на «выбарах». Краўчонак у 2014 і 2018 гадах (усяго за некалькі месяцаў да арышту) быў абраны «дэпутатам» Менскага гарадскога Савета.

Год таму ён абяцаў выбарцам: «Я лекар і ў сваёй «дэпутацкай» дзейнасці буду кіравацца галоўнымі прынцыпамі медыцыны. Першы з іх - не нашкодзь. Менавіта ён, на маю думку, павінен вяршэнстваваць у развязанні ўсіх спрэчных пытанняў. Не нашкодзіць нашай сталіцы ў горадабудаўніцтве і адукацыі, вытворчасці і ахове здароўя»

КРАЎЧОНАК ВЫБІРАЎСЯ АД КАЛІНАЎСКАЙ ВЫБАРЧАЙ АКРУГІ №49.
ФОТА: VK.COM
КРАЎЧОНАК ВЫБІРАЎСЯ АД КАЛІНАЎСКАЙ ВЫБАРЧАЙ АКРУГІ №49.
ФОТА: VK.COM

Мае дзяржаўную ўзнагароду

Яшчэ некалькі дзіўных звестак.

Краўчонак - выпускнік Акадэміі кіравання пры Лукашэнку.

У 2016 годзе ён быў дэлегатам пятага Усебеларускага народнага сходу.

А яшчэ некалькі гадоў таму Краўчонак быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

За некалькі месяцаў да затрымання размаўляў з Мясніковічам

Краўчонка затрымалі ў чэрвені 2018 года. А ў сакавіку ў 12-й стаматалагічнай паліклініцы ён сустракаў старшыню Савета Рэспублікі, прадэманстраваўшы яму самае сучаснае абсталяванне.

ФОТА: БЕЛТА
ФОТА: БЕЛТА

Прыстойна зарабляў

Толькі ад прадстаўніка фірмы «Геал-М» Краўчонак атрымаў два буйныя хабары - 10 тысяч даляраў і 15 тысяч еўраў. Але браў ён і меншымі сумамі: напрыклад, па 600 рублёў.

І гэтым пры тым, што галоўны лекар прыстойна зарабляў. Як сведчаць звесткі, апублікаваныя ў час выбараў, сума яго гадавога даходу за 2017-й склала 36 тысяч рублёў - блізу 3 тысяч у месяц. Ва ўласнасці Краўчонка быў жылы дом у Вілейскім раёне, два зямельныя ўчасткі там жа, гараж, легкавы аўтамабіль.

Чатыры гады таму ён таксама паказваў, што сумесна валодае кватэрай.

ФОТА: MINSKNEWS.BY

Падставы для добрага заробку былі. Пасля рэканструкцыі і абсталявання 12-й стаматалагічнай паліклінікі сучасным абсталяваннем яе калектыў у 2013 годзе атрымаў прэстыжную ўзнагароду на міжнародным форуме ў Жэневе - прыз International Star Award For Quality ISAQ у катэгорыі «золата» за якасць, лідарства, тэхналогіі і інавацыі.

Краўчонак казаў, што гэтая ўзнагарода ў стаматалогіі супастаўная з «Оскарам» і «Грэмі». Але поспехі на працы і годны заробак не спынілі яго ад карупцыйных злачынстваў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках