23 красавiка 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія ўчасткі ў прыгарадзе купляюць менчукі

3
Якія ўчасткі ў прыгарадзе купляюць менчукі
ФОТА: ONLINER.BY

Ад 5500 рублёў за 15 сотак.

Сёння адбыўся чарговы аўкцыён продажу ўчасткаў у Менскім раёне. Разбежка пачатковага кошту складала ад 3500 да 60 000 рублёў у залежнасці ад размяшчэння зямельнага надзела і наяўнасці інжынерных камунікацый. Вынікі таргоў глядзіце ў табліцы «Онлайнера».

Найбольшым попытам сёння карысталіся тры ўчасткі ў вёсцы Новае Поле Горанскага сельсавета, прапанаваныя аднолькавым пачатковым коштам 12 400 рублёў. Лот, на які прэтэндавалі 9 заяўнікаў, сышоў з малатка за 38 414 рублёў. За суседні ўчастак спрачаліся 8 чалавек, і ён будзе прададзены за 35 000 рублёў. Яшчэ адзін зямельны надзел там жа падаражэў да 34 200 рублёў. Участкі знаходзяцца ў новай частцы вёскі, побач з лесам, забяспечаныя электрычнасцю. Мабыць, з гэтага і быў абумоўлены інтарэс.

Два ўчасткі з электрычнасцю, газам і вадаправодам былі прапанаваныя ў старой частцы Калодзішчаў. Першы падаражэў з 37 000 да 65 548 рублёў (гандаль вёўся паміж двума заяўнікамі), другі будзе прададзены адзінаму прэтэндэнту па пачатковай цане, павялічанай на 5% - за 38 850 рублёў.

У пяць разоў падаражэў участак з электрычнасцю ў вёсцы Ломшына, што за некалькі кіламетраў ад Радашковічаў. Прыцягнутыя невысокай пачатковай цаной (5500 рублёў), набыць 15 сотак пажадалі пяць чалавек. Самы настойлівы з іх пагадзіўся заплаціць 28 305 рублёў.

На 8 сотак у Мар'яліва (старая частка вёскі) паступіла дзве заявы. Цана ўчастка ўзрасла з 24 900 да 36 456 рублёў. Участак плошчай 15 сотак у Аколіцы прапаноўваўся па пачатковай цане 41 000 рублёў, а будзе прададзены за 54 571 рублёў.

Самыя танныя ўчасткі, па цане ад 3500 рублёў, прапанаваў Юзуфоўскі сельсавет. Зямельныя надзелы ў Жукоўцы сышлі з малатка за 5500 і 5830 рублёў, у вёсцы Лёкараўка - за 6821 рубель. Як сказана ва ўмовах аўкцыёну, камунікацыямі гэтыя ўчасткі не забяспечаны. Імаверна, у перспектыве пакупнікам давядзецца даплаціць за стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

Вынікі таргоў прадстаўлены ў табліцы.

У найбліжэйшы месяц прадаваць з аўкцыёну зямельныя ўчасткі ў Менскім раёне не плануюць. На гандаль 22 лютага заяўлены пяць канфіскаваных зямельных надзелаў з незакансерваванымі падмуркамі. З лотамі можна азнаёміцца на сайце Менскага абласнога цэнтра інвестыцый і прыватызацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках