28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выдзеліць €4,5 мільярда на інфраструктуру ва Украіне

11
ЕЗ выдзеліць €4,5 мільярда на інфраструктуру ва Украіне
ФОТА З САЙТА LIGA.NET

39 украінскіх інфраструктурных праектаў уключаныя ў план будаўніцтва транс'еўрапейскай транспартнай сеткі TEN-T.

У індыкатыўны план будаўніцтва транс'еўрапейскай транспартнай сеткі TEN-T уключаны 39 украінскіх інфраструктурных праектаў, якія прадугледжаны стратэгіяй Drive Ukraine 2030. Пра гэта заявіў міністр інфраструктуры Украіны Уладзімір Амелян, паведамляе liga.net.

На гэтыя 39 праектаў прадугледжана 4,5 млрд еўраў. Гэта змяшанае фінансаванне: сродкі Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Сусветнага банка, дзяржаўна-прыватнае партнёрства, патлумачыў міністр.

«Калі мы кажам, што імплементацыя Drive Ukraine каштуе блізу 60 млрд даляраў, то ўжо ў першы год яе рэалізацыі мы маем мінімум 50% фінансавання з дзяржбюджэту і 10% фінансавання з боку нашых еўрапейскіх партнёраў, міжнародных фінансавых арганізацый і за кошт дзяржаўна-прыватнага партнёрства», - сказаў ён.

Са слоў міністра, рэалізацыя гэтых 39 праектаў дасць магчымасць значна паглыбіць інфраструктурную інтэграцыю Украіны і ў перспектыве стаць арганічнай часткай агульнаеўрапейскай транспартнай сеткі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках