29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве правялі пікеты за вызваленне ўкраінскіх вязняў Крамля

3
У Маскве правялі пікеты за вызваленне ўкраінскіх вязняў Крамля
ФОТА: ОЛЬГІЦЦА ВІШНЕВЕЦЬКА/FACEBOOK

Расейскія актывісты з Санкт-Пецярбурга і Масквы аб'ядналіся ў бестэрміновую акцыю.

У сталіцы РФ Маскве 18 студзеня актывісты расейскай ініцыятывы Стратэгія-18 правялі адзіночныя пікеты ў падтрымку ўкраінскіх палітвязняў Крамля і з патрабаваннем іх вызвалення.

Пра гэта паведамляе Крым.Реалии.

«Мы правялі серыю пікетаў за вызваленне вязняў «спісу Сянцова», за вызваленне палонных украінскіх маракоў і журналістаў, а таксама вязняў «справы Вэджыя Кашкі», якіх турэмшчыкі імкнуцца загубіць без найменшай збянтэжанасці. У Маскве таксама не першы дзень ідуць, пікеты ў абарону Эдэма Бекірава. Вольга Мазурава, актывістка і лекарка па прафесіі, патрабуе вызваліць невінаватага чалавека, пакуль ён жывы», - распавяла ўдзельніца акцыі Вера Лаўрэшына.

Яна таксама паведаміла, што да месца іх пікету падыходзілі «незвычайныя правакатары ў форменных куртках з надпісам наконт прадухілення правапарушэнняў».

Расейскія актывісты з Санкт-Пецярбурга і Масквы аб'ядналіся ў бестэрміновую акцыю Стратэгія-18, названую ў гонар дня дэпартацыі крымскіх татараў 18 траўня 1944 года.

Штомесяц 18 чысла актывісты выходзяць на вуліцы горада з мэтай распавесці пра сітуацыю ў анэксаваным Крыме, інфармаваць расейскае грамадства пра факты парушэння правоў і свабод чалавека.

Паводле звестак праваабаронцаў, больш за 60 грамадзян Украіны пазбаўленыя волі з палітычных матываў на тэрыторыі Расеі і акупаваным ёю Крыме.

Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала ўжо блізу 300 нот да Расеі з патрабаваннем вызваліць змешчаных там украінцаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках