20 красавiка 2024, Субота, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя выдала ЗША расейскага махляра

2
Балгарыя выдала ЗША расейскага махляра
ФОТА: САЦСЕТКІ

Балгарыя экстрадавала ў ЗША грамадзяніна РФ, які падазраецца ў кібермахлярстве на 7 мільёнаў даляраў.

Пра гэта паведамілі ў амбасадзе РФ у ЗША са спасылкай на інфармацыю пракурора Усходняй акругі Нью-Ёрка.

Расеец А.Жукаў, які абвінавачваецца ў «змове з мэтай учынення кампутарнага махлярства», быў экстрадаваны 18 студзеня, змяшчаецца ў турме Брукліна.

«Найбліжэйшым часам супрацоўнікі генконсульства РФ наведаюць Жукава і акажуць неабходнае консульскае садзейнічанне», - заявілі ў пасольстве.

Як паведамляе «Дождь», ЗША завочна выставілі абвінавачванне Жукаву і яшчэ пецярым расейцам і двум грамадзянам Казахстана ў лістападзе 2018 года.

Як пісаў «Коммерсантъ», Жукаў вядомы ў хакерскім асяроддзі пад нікам Nastra і яго падазраюць у накрутцы праглядаў рэкламных ролікаў. Шкоду ацэньваюць у 7 мільёнаў даляраў.

У ЗША Жукаву пагражае 20 гадоў пазбаўлення волі, аднак калі ён перадасць ФБР і пракуратуры звесткі на яго кліентаў, ён можа пазбегнуць буйнога тэрміну.

Паводле звестак СМІ, у 2010 годзе Жукаў пераехаў у Балгарыю і праз пасрэднікаў у ЗША стаў атрымліваць «замовы» на накрутку праглядаў рэкламных відэаролікаў з дапамогай ботаў. Жукаў накручваў прагляды з дапамогай закупленых сервераў. Пазней рэкламныя кампаніі зразумелі, што сталі ахвярамі махлярства і звярнуліся ў паліцыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках