19 красавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі прэзентавалі Эйфелеву вежу з шакаладу

2
У Гомелі прэзентавалі Эйфелеву вежу з шакаладу
ФОТА: GP.BY

Далучыцца да смачнага мастацтва можна да 1 красавіка.

Выстава «Мастацтва шакаладу» ўжо пабывала ў 20 гарадах свету, яе ацаніла больш за мільён чалавек. Магчымасць скласці ўласнае меркаванне ў гамельчукоў і гасцей горада будзе на працягу двух з паловай месяцаў, піша gp.by.

Дарэчы, слаўныя майстры рыхтавалі экспазіцыю даўжэй - чатыры месяцы. На яе стварэнне сышло блізу двух тон шакаладу. Толькі на «будаўніцтва» Эйфелевай вежы спатрэбілася 65 кілаграмаў любімага многімі прысмака.

ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY

Відавочна, не менш важыць белы раяль. У дзень адкрыцця выставы гледачы раз-пораз прысаджваліся за яго, каб зрабіць фота.

ФОТА: GP.BY

Трапілі на іх старонкі ў сацыяльных сетках і здымкі з разнастайнымі прысмакамі, пацешнымі жывёламі, паветранай сукенкай колеру слановай косці.

ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY

Як распавялі прадстаўнікі кампаніі The Art of Chocolate Internationa расфарбоўкі, блізкія да натуральных, экспанаты з шакаладу атрымліваюць дзякуючы фарбавальнікам. Асабліва радуе вока ружовы фламінга.

ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY

Не адразу адрозніш ад арыгінальных і шакаладныя шашкі, шахматы. Каштаваць іх, зразумела, нельга, а вось згуляць партыю-другую ніхто не забараняе.

ФОТА: GP.BY
ФОТА: GP.BY

Далучыцца да смачнага мастацтва да 1 красавіка можна ў музеі палацава-паркавага ансамбля. Тых, хто набудзе квіток, чакае прыемны бонус - экспазіцыя ААТ «Спартак». Адно з найстарэйшых прадпрыемстваў Гомеля ў гэтым годзе адсвяткуе 95-годдзе, што паслужыла падставай успомніць гісторыю і расказаць пра яго дасягненні.

ФОТА: GP.BY
Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках