19 красавiка 2024, Пятніца, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбалісты менскага СКА займаюць 2-е месца ў Балтыйскай лізе

Гандбалісты менскага СКА займаюць 2-е месца ў Балтыйскай лізе
ФОТА: BELTA.BY

Беларускія гандбалісты згулялі ўнічыю ў чарговым матчы Балтыйскай лігі.

Падчас гульні ў літоўскім Коўне з мясцовым «Драгунасам» віцэ-чэмпіёны Беларусі незадоўга да канца сустрэчы вялі з лікам 24:21. Аднак утрымаць перавагу госці не змаглі і задаволіліся толькі нічыёй - 26:26.

Самым выніковым у складзе армейцаў стаў Мікіта Вайлупаў, які закінуў 8 мячоў. Пасля 6 праведзеных матчаў у актыве СКА 7 балаў і другое месца ў турнірнай табліцы папярэдняй групы А.

Наперадзе ўкраінскі ЗТР з Запарожжа, які набраў 12 балаў у 7 гульнях.

Свой наступны паядынак Балтыйскай лігі менчукі правядуць 20 студзеня ў гасцях у эстонскай «Пыльвы», якая мае 2 балы і знаходзіцца на перадапошнім, 5-м месцы турнірнай табліцы групы А.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках