20 красавiка 2024, Субота, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Худык спалохаўся пытанняў берасцейскіх актывістаў

9
Міністр Худык спалохаўся пытанняў берасцейскіх актывістаў

Дзям'ян Лепясевіч і Дзмітрый Бекалюк не змаглі задаць пытанні міністру Андрэю Худыку падчас жывой лініі.

У суботу 19 студзеня міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Андрэй Худык праводзіў жывую тэлефонную лінію, піша «Брестская газета». Аднак берасцейцы Дзям'ян Лепясевіч і Дзмітрый Бекалюк не змаглі задаць яму свае пытанні. Кожны раз слухаўку здымаў чалавек, які прадстаўляўся памочнікам міністра Іванам Прыходзькам, і адмаўляўся злучаць Бекалюка і Лепясевіча.

- Я хачу задаць яму пытанне, якое яму яшчэ не разу не задавалася. Пытанне тычыцца выканання заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў частцы правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспэртызы і ў частцы выканання заканадаўства прадпрыемствамі, якія перапрацоўваюць шкодныя рэчывы. І я хачу завастрыць пытанні, якія раней былі зададзеныя, але на іх дагэтуль не дадзены адказы, - сказаў Дзям'ян Лепясевіч.

- Па-першае, у гэты момант міністр размаўляе з грамадзянамі па іншай лініі. Па-другое, на ўсе паступіўшыя ад вас пытанні неаднаразова даваліся адказы. У тым ліку шэраг зваротаў цяпер знаходзіцца на разглядзе, на якія вам таксама ва ўстаноўлены тэрмін будзе дадзены адказ. Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, калі ласка, адпраўляйце іх пісьмова і яны будуць разгледжаныя ва ўстаноўленым парадку, - адзначыў Іван Прыходзька.

- Я маю права наўпрост задаць пытанне міністру, а вы не даяце мне рэалізаваць сваё законнае грамадзянскае права, - падкрэсліў Лепясевіч.

- Тэлефонная лінія разрываецца ад званкоў грамадзян.

- А я не грамадзянін? Чаму вы ўшчамляеце маё законнае права?

- Нельга паралізоўваць жывую лінію.

Аналагічная размова некалькі разоў адбылася і ў Дзмітрыя Бекалюка.

- На жаль, сёння з міністрам я злучыць вас не змагу, таму што маса званкоў паступае ад іншых грамадзян, якія яшчэ ні разу не задавалі пытанні, - сказаў яму Прыходзька.

А вось берасцеец Яраслаў Сахарук змог пагаварыць з міністрам. Як і Таццяна Фесікава, і Лада Яраш - іх пытанні таксама тычыліся будаўніцтва акумулятарнага завода.

- Чаму вы абмяжоўваеце права ініцыятыўнай групы задаваць пытанні ў жывым эфіры? Я выдатна бачу, што на нашы пытанні не былі дадзеныя адказы ў пісьмовым выглядзе, альбо неяк абцякальна іх абышлі. І ў нас два чалавекі, якія культурна задаюць пытанні, мы чакаем, што яны вам зададуць пытанні, каб мы пачулі адказы..., - пачаў сваё першае пытанне Сахарук.

- Я не збіраюся апраўдвацца і каментаваць, але людзі проста паралізуюць працу міністэрства, - сказаў Худык.

Са слоў Дзмітрыя Бекалюка і Дзям'яна Лепясевіча, летась яны неаднаразова тэлефанавалі на жывыя лініі ў гэтае міністэрства і заўсёды слухаўку здымалі непасрэдна тыя прадстаўнікі, якія іх праводзілі, а не памочнікі.

Нагадаем, з пачатку 2018 гадоў у Берасці разгарнулася кампанія супраць з'яўлення ў СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода «АйПаўэр». Цягам усяго гэтага часу ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода, прыродаахоўных арганізацый і чыноўнікі запэўніваюць, што асцярогі марныя і парушэнняў няма.

З 4 сакавіка мінулага года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць будаўніцтва ў СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода. Толькі аднойчы ім дазволілі сабрацца і пратэставаць - мітынг «Берасцейкі супраць свінцу» прайшоў 29 красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабраў амаль 2 000 чалавек. У наступным шматлікія заяўкі на правядзенне мітынгаў і пікетаў супраць завода былі пакінутыя без задавальнення.

Запуск акумулятарнага завода поўнага цыклу вытворчасці першапачаткова быў запланаваны на жнівень 2018 года, потым на канец года. Паводле апошніх звестак, першая партыя акумулятараў павінна быць выпушчаная ў пачатку новага года. Паводле афіцыйнай інфармацыі, магутнасць прадпрыемства на пачатковым этапе складзе 1 млн акумулятараў на год, а пасля будзе павялічаная ўдвая.

Аднак ініцыятыўная група заяўляе, што абсталяванне, якое завезлі на прадпрыемства, дазволіць выпускаць да 6 млн акумулятараў на год.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках