25 красавiка 2024, Чацвер, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гданьску развіталіся з мэрам Паўлам Адамовічам

У Гданьску развіталіся з мэрам Паўлам Адамовічам
ФОТА: GDANSK.PL

У цэнтры Гданьска сабраліся амаль 45 тысяч чалавек.

Жыхары Гданьска развіталіся з мэрам горада Паўлам Адамовічам, які памёр 14 студзеня пасля нападу з нажом, учыненага падчас дабрачыннага канцэрту. У цэнтры горада ў суботу, 19 студзеня, сабраліся блізу 45 тысяч чалавек, паведамляе «Нямецкая хваля».

Цырымонія развітання праходзіць у базыліцы Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, на ёй прысутнічаюць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі, старшыня Еўрапейскай Рады Дональд Туск, былыя прэзідэнты і прэм'еры краіны, былы федэральны прэзідэнт Нямеччыны Ёахім Гаўк (Joachim Gauck), а таксама амаль 300 мэраў польскіх гарадоў і кіраўнікоў сельскіх адміністрацый. Жыхары Варшавы таксама сабраліся на плошчы ў цэнтры горада, дзе транслюецца пахавальная цырымонія з Гданьска.

Увечары 13 студзеня на 53-гадовага мэра Гданьска Паўла Адамовіча быў учынены напад з нажом падчас дабрачыннага канцэрту. Нягледзячы на намаганні лекараў і аперацыю, якая доўжылася некалькі гадзін, на наступны дзень ён памёр у выніку атрыманых раненняў.

У нападзе падазраецца 27-гадовы жыхар Гданьска, які раней адбываў пакаранне за рабаванне банка.

Павел Адамовіч займаў пасаду мэра з 1998 года, у 2002 годзе быў пераабраны на гэтую пасаду, узнагароджаны Папам Янам Паўлам II Крыжам «За заслугі перад царквой і Папам».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках