24 красавiка 2024, Серада, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Украіна развітваецца з Расеяй

22
Як Украіна развітваецца з Расеяй

Што зробленае для разрыву з акупантамі?

Нармальных стасункаў з Масквой больш не будзе. Так міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін апісаў журналістам пяць гадоў працы дыпламатаў. Што зроблена - коратка ў тэксце liga.net.

ШТО ЗРОБЛЕНА. Дыпламатыя паміж Кіевам і Масквой зведзеная да мінімуму, неабходнага для абароны палітвязняў і ваеннапалонных украінцаў. «Нашы консулы выконваюць шалёны аб'ём працы», - тлумачыць міністр і нагадвае, што ў РФ жывуць і працуюць амаль 2,5 млн украінцаў.

МЗС прадаўжае ірваць дачыненні з РФ: за 2018 год спыненае дзеянне амаль 50 дамоваў і пагадненняў. Яшчэ паўсотні знаходзяцца на стадыі перагляду. «Мы не можам жыць на аснове базы, якая існавала да вайны», - кажа Клімкін.

У чэрвені пачнецца разгляд пазоваў у міжнародных судах. Са слоў Клімкіна, дакументы і довады прадстаўнікі Украіны везлі ў чатырох мінівэнах. «Мы вельмі старанна рыхтуемся», - запэўніў ён. Да лета дыпламаты дададуць у пазоў і прэтэнзіі да дзеянняў РФ у Чорным і Азоўскім морах. Першы пакет дакументаў у Гаагу з гэтай нагоды быў адпраўлены яшчэ ў лістападзе-2018.

«Мяне пыталіся, чаму нельга было разарваць дамову аб дружбе раней. Але дзякуючы спасылцы на невыкананне Расеяй гэтай дамовы нам удалося выбудаваць судовыя справы ў Міжнародным судзе ААН, міжнародным арбітражы», - сцвярджае Клімкін.

На аснове гэтай пазіцыі «Ощадбанк» адсудзіў у Расеі 1,3 млрд даляраў, ёсць знакавая перамога «Нафтагаза» ў Стакгольмскім арбітражы, а ў Лонданскім судзе ўдалося давесці, што так званая «траячка Януковіча» - гэта хабар з боку Расеі.

На зыходзе пятага года вайны Украіна так і не ўвяла візавы рэжым для грамадзян Расеі, хоць некаторыя абмежаванні ўсё ж дзейнічаюць з 1 сакавіка 2015 года: калі раней расейцы маглі перасекчы мяжу па ўнутраным пашпарце, то цяпер - толькі па замежным. Калі і ўводзіць такі тып кантролю як візавы рэжым, то толькі з біяметрыкай, кажа Клімкін.

«Звычайны візавы рэжым з Расеяй - так, каб проста штампы ставіць у пашпарты, - з краінай-агрэсарам не будзе працаваць», - мяркуе ён. Для біяметрыкі трэба палітычная пастанова і новая матэрыяльная база. «Трэба, каб ва ўсіх былі біяметрычныя пашпарты. Мы да гэтага рыхтуемся», - запэўніў міністр.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках