25 красавiка 2024, Чацвер, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» перадумаў зніжаць кошты бензіну?

9
«Белнафтахім» перадумаў зніжаць кошты бензіну?

Пасля Новага года паліва на запраўках каштуе столькі ж, колькі і 31 снежня.

31 снежня СМІ паведамілі аб тым, што 2 студзеня на адну-дзве капейкі патаннее аўтамабільнае паліва. Журналісты спасылаліся на дзве крыніцы, а таксама словы старшыні канцэрна. Але кошты засталіся ранейшымі, мяркуючы са звестак на сайце АЗС «Беларуснафта», паведамляе kyky.org.

30 снежня Андрэй Рыбакоў, старшыня канцэрна «Белнафтахім», у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» сказаў: «Мы застаёмся прыхільнікамі планавага і планамернага змянення коштаў. Хачу сказаць, што намі ўнесены прапановы на студзень аб змяненні і - што радуе - аб зніжэнні кошту на ўнутраным рынку. Гэта будзе разгледжана, зыходзячы з фактычнага кошту барэля ў першыя дні студзеня - другога-трэцяга дня, але ўжо можна сказаць, што ў дыяпазоне 52-55 даляраў за барэль разглядаецца змяненне, зніжэнне, кошту. Блізу адной капейкі на дызель і двух капеек на аўтабензіны». 2 студзеня кошт барэля нафты Brent складае 52,6 даляра.

Калі б кошты бензіну панізіліся, то за літр АІ-92-К5-Еўра беларусы аддавалі б 1,41 рубля, АІ-95-К5-Еўра - 1,52, а ДТ - 1,53 рубля. Але яны засталіся ранейшымі: АІ-92 прадаецца за 1,43 рубля, АІ-95 за 1,54.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках