20 красавiка 2024, Субота, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гільдыя прадусараў ЗША назвала найлепшы фільм года

Гільдыя прадусараў ЗША назвала найлепшы фільм года

Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў Бэвэрлі-Хілз.

Фільм «Зялёная кніга» рэжысёра Пітэра Фарэлі, які стаў найлепшым фільмам 2018 года на меркаванне кінакрытыкаў, цяпер стаў лаўрэатам прэміі Гільдыі прадусараў ЗША ў галоўнай катэгорыі «Найлепшы фільм года». Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў Бэвэрлі-Хілз, піша segodnya.ua.

За перамогу ў галоўнай намінацыі таксама змагаліся стужкі Брэдлі Купера «Нараджэнне зоркі», «Чорная пантэра», «Чорны кланавец», «Фантастычна багатыя азіяты», «Фаварытка», «Ціхае месца», «Рома», «Улада» і «Багемная рапсодыя».

Фільм «Зялёная кніга» распавядае пра падарожжа вядомага джазавага піяніста Дона Шырлі і ягонага кіроўцы і ахоўніка Тоні Ліпа па поўдні ЗША ў 1962 годзе. У стужцы галоўныя ролі выканалі Вiго Мортэнсан, Махершала Алі і Лінда Кардэліні.

Адзначым, што ў катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм» перамагла стужка «Чалавек-павук: Праз сусветы».

«Найлепшым камедыйным серыялам» стаў «Дзіўная місіс Мэйзел». У гэтай катэгорыі на ўзнагароду намінаваліся «Атланта», «Бары», «У найлепшым свеце» і «Бляск». У драматычнай намінацыі перамог серыял «Амерыканцы».

«Найлепшай гульнявой тэлеперадачай» прызнаныя «Каралеўскія гонкі РуПола» (10-ы сезон), а найлепшай праграмай, заснаванай на рэальных падзеях - «Тайная кухня Энтані Бурда» (12-ы сезон). Сярод забаўляльных ток-шоў прадусары адзначылі «Падзеі мінулага тыдня» з Джонам Оліверам (6-ы сезон), а сярод дзіцячых перадач - 48-ы сезон «Вуліцы Сезам».

У катэгорыі «Найлепшы міні-серыял» перамогу атрымаў праект «Забойства Джані Версачэ: Амерыканская гісторыя злачынстваў». На прэмію ў гэтай намінацыі прэтэндавалі «Уцёкі з турмы Данемора», «Вострыя прадметы», «Раманавы» і «Маньяк». «Найлепшым тэлефільмам» названы «451 градус па Фарэнгейту» паводле матываў кнігі фантаста Рэя Брэдберы.

Нагадаем, нядаўна Амерыканская акадэмія кінамастацтваў абвясціла, што 91 цырымонія ўручэння кінапрэміі «Оскар» пройдзе 24 лютага 2019 традыцыйна ў Dolby Theatre ў Лос-Анджэлесе. А вось абвяшчэнне намінантаў пройдзе 22 студзеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках