19 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр перамагае Пуціна

5
Даляр перамагае Пуціна

Крэмль паставіў перад эканомікай невыканальную задачу.

Расейскі Цэнтральны банк пазбавіўся летась ад 101 мільярда амерыканскіх даляраў, і гэта была самая значная адмова ад амерыканскай валюты, ажыццёўленая на фоне асцярог з нагоды санкцый. Аднак кіраваны Крамлём працэс адрыву астатняй эканомікі ад амерыканскай валюты адбываецца павольна, піша Bloomberg (пераклад – inosmi.ru).

Нягледзячы на рэгулярныя публічныя заклікі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна да паскарэння «дэдалярызацыі», нават кампаніі, якія належаць дзяржаве, прадаўжаюць выкарыстоўваць амерыканскую валюту. На думку расейскіх чыноўнікаў, пераход на рублі, юані ці еўра азначае больш высокія выдаткі і складанасці ў пошуках банкаў, гатовых праводзіць такія аперацыі. Урадавая праграма, накіраваная на адмову ад выкарыстання даляра, рэалізуецца з вялікай цяжкасцю, паведамілі дзяржаўныя чыноўнікі на ўмовах ананімнасці, бо прыведзеныя імі факты супярэчаць лініі дзяржавы.

«Расейскі рубель менш стабільны, чым усякая іншая валюта. Для міжнародных аперацый неабходная больш стабільная разліковая адзінка, - падкрэсліў Аляксей Кудрын, кіраўнік Падліковай палаты. - Таму пераход на рублёвыя аперацыі падвышае рызыкі для нацыянальнай валюты, і гэта напраўду дадатковы цяжар».

Амаль дзве траціны разлікаў у гадавым гандлі Расеі, аб'ём якога складае 598 мільярдаў даляраў, ажыццяўляюцца ў далярах, хоць толькі 5% гэтых аперацый прыпадае на ўгоды са Злучанымі Штатамі. Нават з Кітаем, які далучыўся да публічных заклікаў аб скарачэнні выкарыстання даляра, 90% гандлю ажыццяўляецца з дапамогай разлікаў у амерыканскай валюце. У канцы мінулага года Пекін уклаў угоду з Масквой аб павелічэнні наўпроставых аперацый з выкарыстаннем рублёў і юаняў, а адбывалася гэта на фоне гандлёвых спрэчак з Вашынгтонам.

Экспарт расейскіх сыравінных тавараў амаль цалкам ажыццяўляецца ў далярах, і кліенты не хочуць праводзіць разлікі ў іншых валютах. Рынкі для еўра, рублёў або юаняў не такія вялікія, як для амерыканскай валюты, а фінансавая інфраструктура менш развітая, што выклікае падвышэнне выдаткаў.

«Кошты нафты вызначаюцца ў Злучаных Штатах, і гэта яшчэ больш ускладняе задачу, - сказала Эліна Рыбакова (Elina Ribakova), навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра «Бругель» (Bruegel) у Брусэлі і былая кіраўніца аналітычнага аддзела «Дойчэ банка» (Deutsche Bank AG). - Адкрытым застаецца пытанне аб тым, ці хоча рынак пераключыцца на іншыя валюты - з улікам інтарэсаў нацыянальнай эканомікі. Мяркуючы з усяго, патрэбная сур'ёзная барацьба».

Аднак санкцыі, уведзеныя праз украінскі крызіс і меркаванае ўмяшанне ў выбары, а таксама асцярогі з нагоды таго, што Вашынгтон можа ўвесці яшчэ больш строгія абмежаванні і нават перакрыць доступ да заснаванай на даляры фінансавай сістэмы, прымушае Крэмль распачынаць дадатковыя намаганні, накіраваныя на пошукі альтэрнатыўных варыянтаў.

Траціна расейскіх транзакцый у далярах праводзяцца з затрымкай, якая часам даходзіць да месяца, і ўсё гэта адбываецца праз звязаныя з санкцыямі асцярогі, мяркуе міністр фінансаў Антон Сілуянаў. Расейскі Цэнтральны банк стварыў унутраную сістэму, якая дазваляе банкам праводзіць аплаты нават у тым выпадку, калі Расея будзе адрэзаная на глабальнай сеткі, а некаторыя кампаніі пачалі пералічваць свае актывы ў тыя месцы, якія з'яўляюцца недаступнымі для Міністэрства фінансаў ЗША.

Найбольш драматычны крок быў зроблены пасля чарговага этапа жорсткіх санкцый вясной мінулага года. У той момант Цэнтральны банк абмяняў 101 мільярд даляраў са сваіх рэзерваў — гэта больш за адну пятую ад агульнай сумы — на еўра, юані і ены. Гэты крок прывёў да таго, што Расея сёння валодае прыкладна чвэрцю глабальных рэзерваў кітайскай валюты.

«У нас няма мэты сыходзіць ад даляра, даляр сыходзіць ад нас — - сказаў Пуцін у лістападзе мінулага года. - Такая нестабільнасць у разліках у далярах выклікае жаданне вельмі многіх эканомік свету знайсці альтэрнатыўныя рэзервовыя валюты і стварыць незалежныя ад даляра сістэмы разлікаў».

Еўрапейскі Звяз ужывае захады для стымулявання выкарыстання еўра ў гандлі і фінансах. Аднак намаганні для стварэння механізму, які дазваляе кампаніям дзейнічаць у Іране і не падпадаць пад дзеянне нядаўна ўведзеных амерыканскіх санкцый, не далі чаканага выніку праз шырокаеа распаўсюджванне фінансавай сістэмы ЗША.

Шматлікія крокі, што ўжываюцца найбуйнейшымі расейскімі кампаніямі для дэманстрацыі сваіх намаганняў у выкарыстанні іншых валют, носяць, у асноўным, сімвалічны характар. Дзяржаўнае манапольнае прадпрыемства АЛРОСА, якое займаецца здабычай алмазаў, стварыла сістэму для прыёму аплаты ў замежнай валюце, аднак гэтыя ўгоды склалі менш за 0,1% ад продажаў летась.

«У гэтай галіне ўсё ацэньваецца ў далярах, - сказаў у інтэрв'ю прэзідэнт кампаніі АЛРОСА Сяргей Іваноў. - Мы не дамагаемся спынення выкарыстання даляра. Мы не можам спыніць выкарыстанне даляра»

Еўразійскі банк развіцця, спецыяльна створаны Расеяй для стымулявання сувязяў са сваімі суседзямі, ажыццяўляе аперацыі ў далярах, і, са слоў яго кіраўніка Андрэя Бельянінава, выплачвае ў далярах заробак сваім супрацоўнікам. Многія былыя савецкія рэспублікі хацелі б браць крэдыты ў рублях, аднак расейскія дзяржаўныя кампаніі ўсё яшчэ аддаюць перавагу амерыканскай валюце, дадаў ён.

Міністэрства фінансаў і Цэнтральны банк працуюць над рэалізацыяй праграмы дэдалярызацыі і стымулююць гэты пераход, а Сілуянаў у канцы снежня паведаміў аб тым, што энэргетычныя кампаніі папросяць прадставіць адпаведныя планы. Аднак афіцыйныя асобы, знаёмыя з гэтымі крокамі, мяркуюць, што ў асноўным гэта робіцца для бачнасці, і значных вынікаў у гэтым дачыненні ў найбліжэйшай будучыні, хутчэй за ўсё, не будзе.

Доля даляра ў расейскім гандлі павялічылася ў 2018 годзе, тады як у папярэднія чатыры гады яна зніжалася.

Кіраўнік кампаніі «Лукойл» Вагіт Алекпераў паведаміў карэспандэнту тэлеканала «Блумберг» у снежні пра тое, што гэты другі ў Расеі вытворца нафты не спрабуе дыверсіфікаваць выкарыстанне валют, бо, на думку Алекперава, «амаль немагчыма» будзе адмовіцца ад даляра.

Прыхільнікі адмовы ад амерыканскай валюты паказваюць на звесткі, якія сведчаць аб паступовым памяншэнні долі даляра ў агульным гандлі Расеі. Аднак гэтая тэндэнцыя існавала яшчэ да таго, як Пуцін пачаў кампанію супраць амерыканскай валюты, і, акрамя таго, у ёй намеціўся нязначны зваротны рух у першай палове 2018 года.

Існуюць і некаторыя выключэнні. Кампанія «Северсталь», кантраляваная другім у суме свайго капіталу чалавекам у Расеі, паведаміла летась, што пачне прымаць еўра ў якасці аплаты большай часткі свайго экспарту. Кампанія «Газпром» ужо прымае аплату за большую частку прадаванага ў Еўропе газу ў еўрапейскай валюце. Прапанова ўрада аб падатковых паслабленнях для тых кампаній, якія будуць ажыццяўляць у рублях свае экспартныя разлікі, магчыма, некалькі зменяць існыя сёння суадносіны.

«Яны раздзімаюць гэтую гісторыю з дэдалярызацыяй з геапалітычных прычын, — падкрэсліў Алег Шыбанаў, прафесар Расейскай эканамічнай школы (New Economic School). - Я не магу ўявіць сабе нейкія новыя эканамічныя захады, якія былі б эфектыўнымі. Звесткі паказваюць, што спатрэбіцца больш за 30 гадоў для зніжэння долі даляра нават на 10%».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках