19 красавiка 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус здабыў срэбра этапу КС у веласпорце ў Новай Зеландыі

Беларус здабыў срэбра этапу КС у веласпорце ў Новай Зеландыі
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Падчас гонкі Раман Цішкоў на некаторы час нават перахапіў лідарства ў балах.

Беларускі гоншчык Раман Цішкоў здабыў срэбраны медаль на этапе Кубка свету ў веласпорце на трэку ў Новай Зеландыі, паведамляе tut.by.

У омніуме пераможцам становіцца гоншчык, які набраў найбольшую суму балаў у чатырох тыпах праграмы: скрэтчы, тэмпавай гонцы, гонцы на выбыванне і гонцы ў балах.

Перад апошнім відам 24-гадовы беларус набраў 104 балы і саступіў толькі 2 балы тытулаванаму швэйцарцу Клаўдыё Імхофу. Падчас гонкі ў балах Цішкоў на некаторы час нават перахапіў лідарства, але ў канцоўцы Імхоф усё ж вырваў перамогу, набраўшы 113 балаў супраць 112 у Цішкова.

Адзначым, што омніум з'яўляецца алімпійскім тыпам веласпорту на трэку.

Побач з подыумам выявіліся ў заключны дзень беларускі. Ганна Церах разам з Палінай Піваварава сталі пятымі ў мэдысане, пасля чаго Піваварава фінішавала чацвёртай у скрэтчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках